З Масквы. Блог Алеся Чайчыца33

Кадафі: як некаторыя сканчаюць кар'еру кіраўніка дзяржавы

Не адному мне непрыемныя кадры з апошніх хвілінаў жыцця Кадафі нарадзілі невясёлыя думкі пра самі разумееце якую краіну.

У краінах Захаду, пачынаючы нават з ускрайкавых Літоўскай Рэспублікі ці Латвіі,

быць былым прэзідэнтам — пачэсная і годная справа.
Чалавек атрымоўвае пажыццёвую пенсію, за ім застаецца частка службовых прывілеяў накшталт аховы ці транспарту. Ён ездзіць па свеце, чытае лекцыі ва ўніверсітэтах, піша кнігі, выступае патронам дабрачынных фундацый. Што яшчэ трэба?

І што для гэтага патрабуецца? Трэба толькі ўмець годна адыходзіць з пасады, годна аддаваць уладу, разумеючы, што твая краіна — гэта не твая ўласнасць, што яе гісторыя не на табе пачалася і не табою сканчаецца.

Муамар Кадафі гэтага відавочна не разумеў, а пад канец жыцця дык зусім згубіў сувязь з рэчаіснасцю, прыязджаючы з дзяржаўнымі візітамі ў бедуінскім намёце. За гэта вялікую цану заплаціла Лібія, за гэта вялікую цану ўрэшце давялося плаціць і яму самому.

Кадафі кіраваў Лібіяй сорак гадоў.

Краіны, дзе кіраўнікі не сыходзяць самі і дзе народу не ўдаецца іх зрынуць, звычайна ператвараюцца ў вялікі жабрацкі канцлагер
 — глядзі прыклады камуністычнай Кубы на чале з Кастрам, Бірмы і Паўночнай Карэі на чале з дынастыяй Кімаў. Глядзі тэндэнцыю да змены ўзроўню жыцця ў лукашэнкаўскай Беларусі. Чым горш тыран робіць сваёй краіне, тым горш ён рызыкуе скончыць і сам -- глядзі прыклады Гітлера, Мусаліні ці Чаўшэску.

Не адному мне непрыемныя кадры з апошніх хвілінаў жыцця Кадафі нарадзілі невясёлыя думкі пра самі разумееце якую краіну і самі разумееце якога палітыка. У свеце бывалі прыклады, калі дыктатары адыходзілі мірна, але часцей гэта былі дыктатары правага кшталту (Франка, Піначэт), а не левакі-адзіночкі, якія сябе лічуць увасабленнем «волі народа», што б ні разумелася і пад «воляй», і пад «народам».

Ці зробіць Лукашэнка правільныя высновы з таго, як трагічна скончыўся жыццёвы шлях чарговага, пасля Мілошавіча і Хусэйна, ягонага хаўрусніка Кадафі? Бадай што не.
Рэакцыяй будзе не дэмакратызацыя рэжыму, але толькі яшчэ большае ўзмацненне рэпрэсій аж да таго моманту, пакуль не выбухне. Мы ўсе знаёмыя з гэтай псіхалогіяй, на жаль, занадта добра.

Каментары3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць