Грамадства1212

Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў

Пра свой досвед удзелу ў вызваленні палітвязняў у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, дарадца Святланы Ціханоўскай.

Фота: Irakli Gedenidze / Pool Photo via AP

Мілінкевіч патлумачыў, чаму, на яго думку, у Беларусі за часамі Лукашэнкі двойчы вызвалялі практычна ўсіх палітвязняў — у 2008 годзе, калі адбылася вайна ў Грузіі і Расія захапіла частку тэрыторыі гэтай краіны, і ў 2014 годзе, калі Расія анексавала Крым і фактычна захапіла частку ўсходняй Украіны.

«Чаму менавіта ў гэты момант Лукашэнка вызваляе палітвязняў? Таму што Лукашэнка кожны раз вельмі моцна палохаўся, што з ім можа здарыцца падобнае. І можа і Беларусь быць далучаная так, як гэтыя тэрыторыі суседзяў былі далучаныя да Расійскай Федэрацыі», — сказаў Мілінкевіч.

«Калі казаць пра 2008—2009 гады, гэта два-тры гады пасля выбараў, у якіх я ўдзельнічаў, то тады ў Еўропе спрабавалі ў выніку гэтых агрэсіўных крокаў Расіі ўсё ж умацаваць суседнія краіны, каб там не адбылося тых падзей, якія мы зараз пералічылі, і каб не адбылася магчымая агрэсія ў Беларусі.

У 2008 годзе [прэзідэнт Грузіі Міхаіл] Саакашвілі (яго я добра ведаю, шмат разоў размаўлялі) некалькі разоў тэлефанаваў Лукашэнку і казаў: «Усімі спосабамі знайдзі спосаб палепшыць адносіны з Еўропай, каб усё ж у цябе былі два крылы знешняй палітыкі. Паглядзі, што Расія з намі робіць, і з табой могуць такое зрабіць. Ты мусіш мець хоць частковую падтрымку Еўропы».

І Лукашэнка пачаў падаваць сігналы. Я меў размовы з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Салянам, былым кіраўніком NATO. Ён казаў: «Я гатовы неяк пачынаць дыялог з Беларуссю, каб умацаваць вашу незалежнасць, але як адрэагуюць дэмакратычныя сілы?». Я сказаў, што нармальна адрэагуюць, толькі трэба ставіць умову вызвалення вязняў. І праз паўгода пачалося вызваленне, вызвалілі ўсіх вязняў. Але гэта адбылося тады, калі Лукашэнка спалохаўся.

Потым пасля 2014 года ён зноў вызваліў усіх палітвязняў, у тым ліку тых, каго пасадзіў пасля выбараў 2010 года. Зноў жа, ён пачаў іх вызваляць ад страху, каб паказаць Еўропе, што з ім можна размаўляць.

І цяпер ён спрабуе… Але так слаба, бо яму перашкаджаюць траўмы, якія ён атрымаў у 2020 годзе. Я думаю, што яму проста маральных сіл не хапае, каб вызваліць усіх. Страх падаўляе гэтае жаданне.

Але калі мы хочам вызваліць людзей, трэба прыдумваць такія рэчы, каб Лукашэнка захацеў ад страху вызваляць палітвязняў. Бо менавіта ў яго ключы ад турмы, ад кожнай камеры ў яго ключы.

Цяпер ён зноў баіцца Пуціна, бо калі будзе заключаны мір ва Украіне, Пуціну можа здацца, што было б важна зрабіць анексію Беларусі, каб кампенсаваць тое, што ён абяцаў і не зрабіў ва Украіне. Мы мусім на гэтым гуляць.

Некаторыя кажуць: «Вось увядзем новыя санкцыі — і ўжо тады дакладна вызваляць». Паслухайце, санкцыі не вызвалялі палітвязняў у Беларусі. Яны б вызвалілі, калі б тут не стаяла побач Расія. Усё, што мы страчваем у санкцыях эканамічна, Расія кампенсуе і дае грошы. Санкцыі неабходныя, каб паставіць на месца Лукашэнку з яго сістэмай рэпрэсій. Але лічыць, што менавіта санкцыі вызваляць палітвязняў — гэта не ведаць сваёй гісторыі».

Каментары12

  • Вадзім
    28.01.2025
    За палітвязьняў памятаю толькі заклапочанасьць рознай ступені сур'ёзнасьці.
  • FF
    28.01.2025
    Вадзім, як зручна бывае на нешта забывацца, ці не праўда? Самалёт стаў чацвёртым пакетам санкцый. І пасля яго яшчэ былі за разгром НКА. Ды й па сутнасці сваёй санкцыі за самалёт – санкцыі за палітвязня, які цяпер зваршчык
  • Вадзім
    28.01.2025
    FF, як зручна пераварочваць пра самалёт - перахоп еўрапейскага самалёта зьнішчальнікам гэта аказваецца пра палітвязьня.
    Ты так і не назваў санкцыі, пра якія гаворка

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў16

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

Абнавілі Дырэктыву №1 аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны3

У Беларусі з’явіўся вінаград са смакам клубніц1

Дачка Ілана Маска стала тварам правакацыйнай кампаніі супраць штучнага інтэлекту17

У Беларусі пачалі шыць зімовую вопратку для цялят1

Вілейскі хлебазавод стаў выпускаць торты для будучых бацькоў

Трамп апублікаваў карту, на якой у склад ЗША уключаныя ўся Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Ісландыя12

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку7

Да вёскі пад Гроднам прыбілася знясіленае казуляня. У заапарку паказалі, што з ім цяпер ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў16

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць