Улада3333

Лукашэнка патлумачыў, чаму паставіў у Следчы камітэт Вакульчыка, а не Шведа

Вакульчык прызначаны старшынём Следчага камітэта, Швед — ягоным намеснікам, а ААЦ узначаліць Сяргей Шпягун.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Вакульчыка старшынём Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Да гэтага часу В.Вакульчык займаў пасаду начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі (ААЦ) — самай сучаснай спецслужбы лукашэнкаўцаў.

На час кіравання Вакульчыка ў ААЦ прыпала распрацоўка беларускага закона пра інтэрнэт.

Першым намеснікам старшыні Следчага камітэта прызначаны Андрэй Швед, які раней працаваў намеснікам генеральнага пракурора. Ён вёў справы Бябеніна і аб выбуху ў метро.
Менавіта ён таксама «правяраў» скаргі палітвязняў на катаванні ў ізалятары КДБ. Вядома, «факты не пацвердзіліся».

Начальнікам ААЦ прызначаны Сяргей Шпягун — чалавек з ідэальным для спецслужбы прозвішчам. У інтэрнэце няма ніякай інфармацыі пра яго.

У лукашэнкаўскай сістэме кіраўнікі сілавых ведамстваў адыгрываюць надзвычайна важныя ролі.

* * *

Следчы камітэт створаны ўказам Лукашэнкі ад 12 верасня 2011 г. Вызначаны статус Следчага камітэта як «дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці».

Акрамя таго, паведамляе прэс-служба, выбудавана адзіная цэнтралізаваная сістэма, якую будуць складаць Следчы камітэт (цэнтральны апарат), упраўленні па абласцях і Мінску, а таксама раённыя (міжраённыя), гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы Следчага камітэта.

Старшыня Следчага камітэта, яго намеснікі і начальнікі ўпраўленняў па абласцях і Мінску будуць прызначацца на пасады прэзідэнтам.

Указ набывае моц 1 студзеня 2012 года.

* * *

Лукашэнка хоча бачыць Следчы камітэт моцнай і незалежнай структурай. Аб гэтым ён заявіў сёння, прызначаючы кіраўніцтва камітэта.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на пасаду кіраўніка Следчага камітэта разглядалася кандыдатура Андрэя Шведа. Аднак Лукашэнка палічыў, што тая арганізатарская і гаспадарчая праца, якая выходзіць на першы план пры фармаванні камітэта, будзе істотна перашкаджаць следчай працы Андрэя Шведа.

Тлумачачы прычыны выбару кандыдатуры Валерыя Вакульчык, Лукашэнка адзначыў: «У мяне прэтэнзій да вас няма. Вы аператыўны работнік, а гэта таксама вельмі важны напрамак для будучага Следчага камітэта, таму што было шмат насцярожанасці ў тым плане, што следства адрываецца ад аператыўна-тэхнічных службаў. Вы, як класны ў гэтым спецыяліст, можаце навесці там адпаведны парадак і паставіць іх на службу следству».

«Вельмі важна, што ў сілавых структурах вы карыстаецеся заслужанай павагай. Хтосьці вас не любіць, хтосьці недалюблівае, але толькі з адной прычыны: праз вашу сумленнасць і прынцыповасць. Мне патрэбен такі чалавек пры станаўленні гэтай структуры. Вы будзеце працаваць у пары з Андрэем Шведам — ён у вас будзе першым намеснікам і, як гэта ён умее добра рабіць, займацца непасрэдна следствам».

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што Валерыю Вакульчык трэба будзе перш за ўсё засяродзіцца на арганізацыйных пытаннях. «Вы маеце ўваход ва ўсе структуры, карыстаецеся падтрымкай і даверам прэзідэнта — лепшага чалавека і не знойдзеш».

Звяртаючыся да Сяргея Шпегуна, прызначанага начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі давярае Аператыўна-аналітычнаму цэнтру, яму не даводзіцца ніякіх планаў і задач, а патрабуецца толькі сумленнасць, аб’ектыўнасць і адданасць краіне і беларускаму народу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта важна і для ААЦ, і для Следчага камітэта.

* * *

Афіцыйная біяграфія ад агенцтва БелТА.

Вакульчык Валерый Паўлавіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 года ў Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе скончыў Харкаўскае Гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. У 1992 годзе — Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР. У 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1985 года па 1991 год праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах. З 1991 года па 2008 год праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі.

З мая 2008 года — начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 24 кастрычніка 2011 года.

Каментары33

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць