Грамадства

Рыбчанку арыштавалі за Народны сход у Жлобіне

За арганізацыю Народнага сходу ў Жлобіне Валерый Рыбчанка прыгавораны да 14 сутак арышту. 31 кастрычніка суд Жлобінскага раёна прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Як паведаміў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў, судовае пасяджэнне пачалося яшчэ на мінулым тыдні. «Суд ніяк не мог разабрацца — сход гэта быў ці незаконнае масавае мерапрыемства. Быў зроблены запыт у райвыканкам, адкуль адказалі, што не давалі дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства. А такі дазвол і не патрэбны — бо мясцовыя сходы не трапляюць пад закон аб масавых мерапрыемствах. Гэта мы і гаварылі на судзе, паказвалі закон аб мясцовых сходах. Але суддзя сцвярджаў, што калі ў Жлобіне 70 тысяч жыхароў, то мы павінны былі сабраць 7 тысяч подпісаў для правядзення Народнага сходу. У законе такога няма — 10% подпісаў можна сабраць ад дома, мікрараёна, і правесці сход. Ніякія нашы довады суд не ўзяў да ўвагі», — пракаментаваў Афанасьеў.

Паводле яго слоў, на Народным сходзе ў Жлобіне 8 кастрычніка прысутнічала не менш як сто чалавек. «Уладу зачапіла тое, што адным з пытанняў, якія хвалявалі грамадзян, была праблема шкодных выкідаў Беларускага металургічнага завода. Таму ўлады ўзбударажыліся і вырашылі пакараць Рыбчанку як арганізатара сходу», — дадаў актывіст.

Арышт Рыбчанка адбывае ў гомельскім ІЧУ. «Раней арышты нашы актывісты адбывалі ў Буда-Кашалёва, але мы неаднаразова пісалі скаргі на нездавальняючыя ўмовы ўтрымання ў буда-кашалёўскім ізалятары, таму цяпер Рыбчанку павезлі ў Гомель», — адзначыў Афанасьеў.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →