Музыка3333

Любімыя песні: Франак Вячорка

Франак Вячорка — яркая асоба ў пакаленні 20-гадовых.
Ён быў вучнем Беларускага Ліцэя, калі яго зачынялі, і абараняў яго на вуліцах. Яшчэ школьнікам ён ладзіў на Плошчах яркія перформансы ў абарону беларускай школы і мовы. У 18 гадоў, у 2006 годзе, ён быў адной ключавых фігур у штабе апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, Аляксандра Мілінкевіча. А калі яго на трэцім курсе адлічылі з БДУ, знайшоў сябе ў якасці каардынатара прамоцыі тэлеканала «Белсат» у Беларусі. Урэшце Франака забрылі ў войска, дзе яму давялося паспяваць страявых песень. Але і ў войску Францішак Вячорка актыўнічаў: выкарыстоўваў выключна беларускую мову і дабіваўся права ўжываць беларускія каманды. Нават у дэпутаты балатаваўся, будучы на тэрміновай службе.

Якія ж песні любіць Францішак Вячорка? Аказваецца, ён любіць маршы, але не армейскія.

«Песня «У гушчарах» — гэта найлепшы ваяцкі гімн, ён нічым не саступае «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Яго можна спяваць гуртам — «Крамбамбулю» ці NRM так не паспяваеш. Гэта ідэальны гімн для беларускага войска і моладзі», — кажа ён.

З лірычных песень Франаку падабаецца «Аксамітны летні вечар». «Аўтар песні (дарэчы, словы напісаў не Сокалаў-Воюш) сапраўды адчуў душу беларускай прыроды, душу народа. Гэтую песню спяваюць не толькі на дэмакратычных сходах, яе можна пачуць і на «Славянскім базары» — яна агульнапрызнаная. А радкі «Мне краёў чужых не трэба…» — надзвычай актуальныя для беларускіх эмігрантаў», — кажа Франак.

А яшчэ Франаку вельмі даспадобы «Скрыпка дрыгвы». «Лявон Вольскі напісаў шыкоўную песню на верш Караткевіча для праекта «Скрыпка дрыгвы». Праект у выніку не ўдаўся, а песня засталася. Тут ёсць і хрысціянская плынь — падстаў другую шчаку. А калі ўдумацца, яна вельмі добра адлюстроўвае беларускі народ, які трывае, добра ставіцца да ворагаў і чакае, што ўсё стане добра».

Каментары33

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць