Улада114114

Лукашэнка: «Рада бяспекі ААН — безгаловая і бесталковая»

«Я не перабольшваю»: зрабілі з Кадафі горш, чым фашысты.

Аляксандр Лукашэнка вельмі негатыўна ацаніў дзеянні НАТО ў Лівіі.

«Здзейснена агрэсія, забіта кіраўніцтва краіны, не толькі Муамар Кадафі. Пры тым, як забіты? Ну, застрэлілі б у баі, загінуў бы чалавек, але з яго здзекаваліся, стралялі, параненага гвалтавалі, круцілі галаву, рукі выкручвалі, а потым — замучылі. Горш, чым фашысты ў свой час», — заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу, адказваючы на ​​пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Каментуючы падзеі, якія адбыліся ў Лівіі, Лукашэнка заўважыў:

«Як мы можам рэагаваць? Вельмі негатыўна».

«Як мы можам расцэньваць дзеянні НАТО ў Лівіі? Як парушэнне мандата ААН, Рады бяспекі ААН», — адзначыў ён.

«Я не перабольшваю, гэта Рада бяспекі — безгаловая і бесталковая. Я не перабольшваю і ролю ААН, якая ўжо ў нейкую шырму ператварылася»,
 — заявіў А. Лукашэнка, нагадаўшы таксама аб падзеях у Іраку і Афганістане.

«Дзе гэтая ААН, чаму ўсё гэта не прадухілілі?

Больш за тое — падгулялі агрэсарам — быццам бы напісалі адно, мандат адзін, а ўзброеныя сілы НАТО пайшлі на парушэнне гэтага мандату»,
 — канстатаваў Лукашэнка. Паводле яго слоў, «не дай бог, каб гэтая палітыка, дзеянні, узялі верх на нашай планеце». Пры гэтым А. Лукашэнка адзначыў, што ў Егіпце, Тунісе, дзе адбыліся рэвалюцыі, сёння ўзмацняецца роля радыкальных ісламістаў. «У Лівіі будзе яшчэ горш, бо там каласальныя запасы рэсурсаў, туды ўсе рынуліся, каб прыхапіць гэтыя багацці», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, адзначыў ён, у Лівіі да ўлады прыходзяць «не зусім пажаданыя для Захаду людзі». «А тут яны [Захад] ужо кіраваць не змогуць. За што змагаліся, на тое і напароліся», — заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што падзеі ў Лівіі — «гэта акт вандалізму XXI стагоддзя. Такога не павінна быць».

Між тым, заявіў Лукашэнка, «гэта паказвае твар гэтак званых настаўнікаў дэмакратыі. Вам патрэбна такая дэмакратыя?», — задаў пытанне журналістам Лукашэнка.

Як вядома, агенты Муамара Кадафі падрывалі ў краінах Захаду грамадзянскія самалёты, падкладалі бомбы на дыскатэках. Ён фінансаваў тэракты нават у арабскіх краінах і арганізаваў партызанскія рухі ў шматлікіх афрыканскіз рэспубліках. Гэта прывяло да таго, што Кадафі ненавідзелі ў розных краінах, хоць да пары і вымушаныя былі лічыцца з ім. бо ён варочаў гіганцкімі даходам ад нафты.

Каментары114

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць