Піша блогер Будзімір.
Нядаўна ўзнікла думка напісаць раман пра чалавека, апантанага ідэяй выпраўлення мінулага, у якім ён бачыць галоўны корань зла дня сённяшняга. Яму падаецца, што цяпер гісторыя ўзяла
Урэшце яму быццам удаецца намацаць у мінулым пункт біфуркацыі, паўплываўшы на які правільным чынам, можна атрымаць цалкам іншы, шчаслівы вынік. Ён амаль упэўнены, што ведае, як гэта зрабіць.
І раптам выяўляецца, што гісторыя, на якую ён спрабаваў паўплываць праз мінулае, мяркуючы, што сённяшні дзень замрэ і пачакае, і не думала браць
Яшчэ не напісана ні радка, а я ўжо адчуў сябе героем гэтага рамана ў яго фінале.
Даведаўшыся, што на працэсе па справе двух абвінавачаных ва ўчыненні адразу ўсіх гучных тэрактаў у найноўшай гісторыі Беларусі пракурор запатрабаваў расстрэлу для абодвух, я зразумеў, што апошнім часам жыў міма і прагапіў сучаснасць.
Прысуд вынесуць 30 лістапада, у дзень майго нараджэння. Калі ён супадзе з патрабаваннем пракурора, у гэты дзень мне будзе зусім не радасна, а сорамна і балюча. Бо
гэта стане прысудам не толькі Канавалаву і Кавалёву, не толькі беларускай уладзе, але і беларускаму грамадству, часткай якога я з’яўляюся.
Два з паловай месяцы — роўна столькі доўжыўся суд над абвінавачанымі ва ўчыненні чатырох выбухаў цягам шасці гадоў.
Надзвычай кароткі тэрмін для такіх справаў. Недапушчальная і невытлумачальная спешка ў сітуацыі, калі на коне стаіць жыццё як саміх абвінавачаных, так і жыццё грамадзян рэспублікі: калі будуць асуджаныя «не тыя», няма ніякай гарантыі, што тэракты не паўторацца ў найбліжэйшай будучыні; нельга прыняць меры для прадухілення такіх злачынстваў, калі не разабрацца ў матывах і перадумовах іх здзяйснення.
Пры гэтым так званы працэс над так званымі тэрарыстамі проста кішыць неадпаведнасцямі і жудасцямі. І ўжо дакладна не дае адказу на пытанне, навошта Дзмітрый Канавалаў, малахольны, трывіяльны і да ўсяго абыякавы беларускі токар з правінцыі, у адзіночку тэрарызаваў найстабільнейшую, найсправядлівешую, найнароднейшую краіну. На судзе ён не прамовіў ні слова.
Як гэтая вяленая вобла, гэты маркотны задохлік умудрыўся ў 2008 годзе працягнуць дзве выбуховых прылады на мерапрыемства з удзелам прэзідэнта і падарваць адну з іх заякіх-небудзь сто метраў ад яго — таксама незразумела.
«У адзіночку», бо другі фігурант справы, Уладзіслаў Кавалёў, абвінавачваецца ў неданясенні пра рыхтаванае злачынстве. Менавіта за гэта (выбух нейкай петарды ў падлеткавым узросце, злачынства са скончаным тэрмінам даўніны — не лічыцца) яму цяпер і пагражае смяротнае пакаранне.
Яшчэ раз удумайцеся:
хлопцу свеціць вышка за неданясенне.
У таталітарным СССР, калі ён прыбраў кіпцюры і стачыў іклы, за гэтае злачынства прадугледжвалася пакаранне ў выглядзе, увага, «пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў або папраўчых работ на тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года».
Максімум, што пагражала таму, хто не данёс, за Сталіным — ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці.
Вы разумееце, што рыхтуецца на нашых вачах і пры нашай абыякавасці?
Гэта нават да славутага «папулізму» не мае дачынення —
большасць беларусаў не верыць у вінаватасць Канавалава і Кавалёва. У яе не вераць пацярпелыя.
Улада Кавалёва збіраюцца расстраляць з дзвюх прычынаў: а) таму што Дзмітрый Канавалаў у адзіночку выглядае нікчэмна і непераканаўча, г.зн. для стварэння ілюзіі злачыннай групы; б) каб прадэманстраваць грамадству на гэтым прыкладзе сілу царову, яе бязлітаснасць і жорсткасць з аднаго боку і абсалютную бездапаможнасць любога грамадзяніна перад ёй — з іншага.
Такім чынам, дзяржава збіраецца пакараць смерцю Улада Кавалёва для надання значнасці сваёй перамозе над тэрарызмам і ў
Дзіўнымі і ненатуральнымі ў гэтай сітуацыі мне ўяўляюцца паводзіны протадэмакратычнага грамадства, гэта значыць, той часткі беларусаў, якая выступае за дэмакратычныя змены. У чым я сябе ад іх не аддзяляю.
Нашая скупая і млявая рэакцыя на тое, што адбываецца, — гэта ганьба і прыніжэнне. Калі вы гэтага не разумееце, уявіце, што на месцы няшчаснага Кавалёва знаходзіцца ваш сваяк ці таварыш. На яго месцы не так складана апынуцца.
Як вам спадабаецца ў такім выпадку тая ступень салідарнасці, якую вы з ім праявілі?
Дэмакратыя — гэта перш за ўсё грамадзянская салідарнасць у адстойванні сваіх правоў і свабодаў, заступніцтва за кожнага суграмадзяніна, якога пераехаў дзяржаўны камбайн. Проста з разумення, што калі сёння пераехалі яго, а ты змаўчаў, заўтра, калі пераедуць цябе, дакладна гэтак жа не знойдзецца каму за цябе заступіцца.
Калі няма каму заступіцца за Улада Кавалёва, акрамя яго маці, значыць, няма каму заступіцца за нас з вамі.Мы ўсе адзінокія перад тварам дзяржавы, як адзінокі цяпер ён. І таму дэмакратыі тут проста няма з чаго паўстаць.
Не можа яна паўстаць у бінарнай структуры, якая складаецца з дыктатара і натоўпу. Нават калі гэты натоўп аднойчы пяройдзе з разгубленага, запалоханага або абыякавага стану, у якім ён цяпер знаходзіцца, у стан звар’яцелай і сляпой стыхіі, якая ўсё змятае, ён створыць сабе новае
Я не рызыкну браць на сябе адказнасць, заклікаючы вас да пратэсту ў цяперашніх умовах, ды і не веру, шчыра кажучы, што на яго
Але ў пісьмовай форме вы можаце свабодна выказацца, гэтага ў нас пакуль не адабралі. Мы наогул для чаго тут, у хіханькі ды хаханькі гуляць?
Беларуская ўлада не мае іншых каналаў зваротнай сувязі з грамадствам, акрамя інтэрнэту. Таму часам, як я заўважаў, і віртуальны шум прымае за рэальны гул. Шуміце гучней, вас слухаюць.
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
-
Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута
-
Пуцін ужо павіншаваў Маджтабу Хаменеі, а Лукашэнка не. Чаго чакае?
Каментары