Грамадства1616

Спецназаўцаў прыраўняюць да інвалідаў

Урад абяцае аднавіць ільготныя крэдыты.

З урада прыходзяць супярэчлівыя сігналы адносна льготных крэдытаў. Урад то скарачае іх, то абяцае. Чарговы раз пра намер уладаў аднавіць выдачу льготных крэдытаў заявіў 16 лістапада віцэ-прэм’ер па пытаннях будаўніцтва Анатоль Калінін на «жывой лініі» з грамадзянамі.

«Тым, хто паспеў заключыць дагаворы і пачаць будавацца, урад прапануе захаваць ільготныя ўмовы будаўніцтва», — заявіў чыноўнік. Паводле яго слоў, ужо падрыхтаваны праект указа, паводле якога для льготнікаў адновяць крэдытныя лініі пад 5% гадавых.

На піку фінансавага крызісу «Беларусбанк» спыніў выдачу льготных крэдытаў. Тыя, у каго выплаты «гарэлі», вымушаныя былі выкручвацца з сітуацыі хто як мог.

У наступным годзе, як мяркуецца, вырасце кошт квадратнага метра жытла для льготнікаў. Цана яго можа скласці да 900 даляраў. Акрамя таго,

да 15 пазіцый скараціўся спіс ільготнікаў. Калі раней сам факт стаяння ў чарзе даваў права на палёгкі, то зараз льготы захаваюць сем’і, у якіх чацвёра і больш дзяцей, а таксама інваліды і сілавікі.

Варта адзначыць, што гэтыя катэгорыі грамадзян маюць ільготы ў той ці іншай форме і ў іншых еўрапейскіх краінах. Праўда, у Беларусі льготы маюць асаблівае значэнне, бо заробкі ў нашай краіне — сярод найніжэйшых на кантыненце.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп5

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў1

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці1

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп5

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць