У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела другую паразу запар. 20 лістапада ў Екацярынбургу падапечныя Марэка Сікоры прайгралі «Аўтамабілісту», які два гады таму трэніраваў чэшскі спецыяліст, з лікам 2:4 (0:0, 1:0, 1:4).
«Дынама» павяло ў ліку (Каралахці), потым прапусціла дзве шайбы, зраўняла лік (Стась — 2:2). Трэцюю і чацвертую шайбы «Дынама» прапусціла за апошнія 62 секунды гульні.
Нагадаем, што ў пятніцу «Дынама» з такім жа лікам саступіла «Северсталі» (2:4).
28 лістапада — гульня ў Мінску з ніжагародскім «Тарпеда».
Каментары