Усяго патроху

Google зьяўляецца найлепшым працадаўцам у сьвеце

Бясплатнае харчаваньне, пляцоўка для пляжнага валейболу, басэйн, 5 тыс. даляраў датацыі для супрацоўнікаў, якія набываюць машыну з гібрыдным рухавіком – гэта толькі некалькі прыемнасьцяў, што чакаюць супрацоўнікаў галоўнага аддзелу «Google».

Бясплатнае харчаваньне, пляцоўка для пляжнага валейболу, басэйн, 5 тыс. даляраў датацыі для супрацоўнікаў, якія набываюць машыну з гібрыдным рухавіком – гэта толькі некалькі прыемнасьцяў, што чакаюць супрацоўнікаў галоўнага аддзелу «Google» у Маўнцін‑В’ю (Каліфорнія).

Штотыднёвік «Fortune» надрукаваў штогадовы сьпіс ста найлепшых працадаўцаў Амэрыкі. На першым месцы апынуўся інтэрнэт‑гігант «Google». Заснаваны ў 1998 г. двума выпускнікамі Ўнівэрсытэту Стэнфард Лэрры Пэйджам і Сяргеем Брынам, «Google» славіцца распешчваньнем сваіх супрацоўнікаў і сваёй творчай, вольнай атмасфэрай. Сёй‑той прыходзіць сюды на працу у піжаме, хто іншы ў смокінгу, многія прысьвячаюць працоўны час ўласным праектам. Кіраўніцтва не шкадуе грошаў на тое, каб радаваць калектыў.

Па ўсім будынку фірмы раскіданая безьліч бараў з бясплатнымі ласункамі і напоямі. На бясплатны ланч можна пайсьці ў любую з адзінаццаці кавярняў – індыйская, кітайская і інш. кухні на выбар. Каб спаліць зьедзеныя калорыі, супрацоўнікі маюць добра абсталяваны фітнэс‑цэнтар, більярд і масажыстаў. І ўсё бясплатна. Бясплатна можна таксама памыць машыну, скарыстацца пральняй ці паслугамі дантыста.

Маладым бацькам вяртаюцца грошы, якія яны трацяць на ежу па‑за фірмай падчас першых тыдняў жыцьця свайго дзіцяці, а пазьней, калі дзеці падрастуць, іх можна аддаць у фірмовы дзіцячы садок. Гаспадары хатніх жывёлаў могуць браць іх з сабой на працу.

Гэткім незвычайным сацыяльным багацьцем супрацоўнікі абавязаныя прыбыткам фірмы, якія на працягу першых дзевяці месяцаў 2006 г. склалі звыш 2 млрд. даляраў. Паводле кіраўніцтва фірмы, усе гэтыя выдаткі аплочваюцца зь лішкам, бо дзякуючы ім расьце прадукцыйнасьць, а фірма можа выбіраць сапраўды найлепшых працаўнікоў. Штодзень «Google» атрымлівае каля 3 тыс. заяваў на працу (каля мільёну штогод).

Пра рэйтынг «Fortune»

У рэйтынг «Fortune» трапляюць фірмы, якія існуюць ня менш за 7 год і дзе працуе звыш тысячы людзей. У мінулым годзе першае месца займала каліфарнійскія біятэхналягічная фірма «Genentech». Рэйтынг ствараецца на падставе адказаў прынамсі 400 выпадкова абраных супрацоўнікаў кожнай фірмы на пытаньні анкеты, дасыланай арганізатарамі. На дзьве трэція рэйтынг залежыць ад адказаў анкеты, і на адну трэцюю ад аб’ектыўных дадзеных пра заробкі, прэміі, дэмаграфічныя фактары і культуру арганізацыі, якія прадастаўляе сама фірма.

Найлепшыя працадаўцы ЗША паводле «Fortune»

1. Google

2. Genentech

3. Wegmans Food Markets

4. Container Store

5. Whole Foods Market

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі29

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі29

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць