Эканоміка88

Найбуйнейшыя аўдытарскія кампаніі свету прызналі эканоміку Беларусі гіперінфляцыйнай

Чацвёрка найбуйнейшых сусветных аўдытарскіх кампаній — PricewaterhouseCoopers, Deloitte, Ernst&Young, KPMG — прызнала эканоміку Беларусі гіперінфляцыйнай.

Аб прысваенні беларускай эканоміцы «вялікай чацвёркай» аўдытарскіх кампаній статусу «гіперінфляцыйнай» паведаміла 7 снежня аўстрыйская кампанія Telecom Austria (уладальнік ЗП «Велком») у спецыяльным прэс-рэлізе, дзе адзначаецца, што цяпер кампаніі velcom давядзецца даваць справаздачу па стандарце 29 «Фінансавая справаздачнасць у гіперінфляцыйнай эканоміцы» Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС).

Гэты стандарт устанаўлівае, што ва ўмовах гіперінфляцыі даванне справаздачнасці па выніках гаспадарчай дзейнасці і фінансаваму становішчу ў мясцовай валюце без пераацэнкі не мае сэнсу.

Грошы губляюць купчую здольнасць такімі хуткімі тэмпамі, што параўнанне сум, атрыманых у выніку аперацый і іншых падзей, якія мелі месца ў розны час, нават на працягу аднаго справаздачнага перыяду, часта аказваецца немагчымым.

Стандарт 29 не ўстанаўлівае абсалютнага значэння ўзроўню інфляцыі, пачынаючы з якога яна пераходзіць у гіперінфляцыю, але ў той жа час дае наступныя характарыстыкі гіперінфляцыйнай эканомікі:

— большасць насельніцтва лічаць за лепшае захоўваць свае зберажэнні ў неграшовых актывах ці ў адносна стабільнай замежнай валюце, цэны на тавары могуць устанаўлівацца ў гэтай валюце;

— продаж і пастаўкі з адтэрміноўкай плацяжу ажыццяўляюцца па цэнах, што кампенсуюць чаканую страту купчай здольнасці на працягу перыяду крэдыту, нават калі гэты перыяд нядоўгачасовы;

— працэнтныя стаўкі, заработная плата і цэны прывязваюцца да індэксу цэн, агульны ўзровень інфляцыі за тры гады набліжаецца ці перавышае 100%.

У Беларусі інфляцыя ў лістападзе склала 8,1%, а з пачатку года — 104%.
Такім чынам, толькі за 2011 год перавышаны апошні пункт, указаны ў стандарце.

Аднясенне эканомікі Беларусі да гэтага стандарту азначае, што беларускія кампаніі і банкі, што ажыццяўляюць справаздачнасць па МСФС, павінны выкарыстоўваць стандарт 29 «Фінансавая справаздачнасць у гіперінфляцыйнай эканоміцы»

Каментары8

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →