Грамадства66

Палітычная адліга працягваецца

Нечакана мяккі прысуд польскаму актывісту, апраўданьне актывісткі «Моладзі БНФ».

Нечакана мяккі прысуд польскаму актывісту, апраўданьне актывісткі «Моладзі БНФ».

Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні адбыўся судовы працэс паводле крымінальнай справы Мечыслава Яскевіча — аднаго з кіраўнікоў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Суд прызнаў Яскевіча вінаватым у зьбіцьці мужчыны на тралейбусным прыпынку тры месяцы таму і прысудзіў штраф — 1 мільён 240 тысяч рублёў. Акрамя таго, спадар Яскевіч павінен заплаціць пацярпеламу 500 тысяч рублёў — як маральную кампэнсацыю.

Паводле пракурора Часнойць, пасьля бойкі зь Яскевічам у пацярпелага Сабка былі выцятыя некаторыя месцы, але разладу здароўя ня здарылася. Сам Яскевіч усё адмаўляў — ён заявіў, што супраць яго зладзілі правакацыю. Выслухаўшы паказаньні ўсіх сьведкаў, адвакат Уладзімер Кісялевіч зазначыў:

Кісялевіч: «Я, як ягоны абаронца, думаю, што пазыцыя Яскевіча наконт таго, што яго перасьледуюць, была абгрунтаваная ў судзе, паколькі і ён сам, і сьведкі гаварылі, што за апошнія гады яго неаднаразова перасьледавалі з палітычных матываў — за яго дзейнасьць у Саюзе палякаў, за тое, што ён сапраўды займае актыўную грамадзкую і палітычную пазыцыю».

Пацярпелы — рабочы прадпрыемства «Горадня Азот» Ігар Сабко. Ён некалькі разоў зазначаў у судзе, што таксама паляк, але не заўважаў з‑за гэтага ніякага перасьледу. А вось што сказала кіраўніца Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, якая выступала ў судзе як сьведка з боку Мечыслава Яскевіча:

Борыс: «Для яго абароны сабралі каля тысячы подпісаў, яны зьбіраліся ня толькі ў Горадні. І людзі прыйшлі падтрымаць яго. Ну, а так нашая арганізацыя функцыянуе — хаця я не магу сказаць, што нас зусім не чапаюць, таму што нельга назваць вось гэтую сытуацыю нармальнай, калі адносна людзей робяцца такія брутальныя правакацыі».

Прыхільнікі Мечыслава Яскевіча пасьля працэсу пачалі зьбіраць перад будынкам суду грошы, каб дапамагчы яму сплаціць штраф. Справу Яскевіча разгледзела судзьдзя Жана Верхась.

* * *

Суд Фрунзенскага раёну Менску сёньня апраўдаў актывістку «Моладзі БНФ» Насту Александровіч.

Дзяўчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 студзеня, напярэдадні мясцовых выбараў, і адвезьлі ў міліцыю Фрунзенскага раёну. Насту зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і трое сутак пратрымалі ў турме на Акрэсьціна.

16 студзеня суд перанёс разгляд справы на 9 лютага, і сёньня суд пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу на моладзевую актывістку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч3

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць