Грамадства55

Дзяржорганам прапанавалі абмеркаваць дэкларацыю аб мове і нацыянальнай самаідэнтычнасці

Грамадзянская ініцыятыва «Інстытут нацыянальнай памяці» прапанавала дзяржорганам абмеркаваць дэкларацыю аб беларускай мове, нацыянальнай самаідэнтычнасці і самавызначэнні,
паведаміў каардынатар ініцыятывы пісьменнік Васіль Якавенка.

Па яго словах, дэкларацыя, падрыхтаваная вядомымі навукоўцамі, творчымі і грамадскімі дзеячамі, была прынятая на паседжанні ініцыятывы 4 лістапада 2011 у Мінску. «Яе мэта — павысіць разуменне беларусаў у пытаннях мовы і самаідэнтычнасці, падштурхнуць да вырашэння ў грамадстве пытанняў, звязаных з пашырэннем выкарыстання беларускай мовы», — сказаў Якавенка.

Пісьменнік адзначыў, што беларуская мова катастрафічна страчвае свае пазіцыі мовы тытульнай нацыі і ўжо аднесеная ЮНЕСКА да моваў, якія знікаюць. «Страчваецца нацыянальная ідэнтычнасць народа і дзяржавы. Усё гэта абарочваецца ў грамадстве распадам культурных традыцый, стратай патрыятычных пачуццяў, сістэмнай эміграцыяй найбольш здольных асобаў, разбурэннем генафонду, бездухоўнасцю, што, нарэшце, нясе сур’ёзную пагрозу суверэнітэту нашай краіны», — лічыць ён.

У дэкларацыі гаворыцца, што беларуская мова і нацыянальная самаідэнтычнасць у краіне непадзельныя, таму «калі народ хоча захаваць і насіць сваё імя, захавацца сам, ён павінен абараняць родную мову, вывучаць і карыстацца ёй». Акрамя таго, «тытульная мова дзяржавы, з’яўляючыся крыніцай патрыятызму, духоўна ўзбройвае народ і выступае надзейным захавальнікам і абаронцам суверэнітэту краіны».

На думку складальнікаў дэкларацыі, палітыка дзяржавы мусіць будавацца з «безумоўнай арыентацыяй на захаванне і развіццё сапраўдных нацыянальных каштоўнасцяў, і перш за ўсё мовы народа, якая робіць чалавека свядомым патрыётам сваёй краіны, мабілізуе яго духоўныя і творчыя сілы на высакародныя ўчынкі і здзяйсненні».

Якавенка паведаміў, што тэксты дэкларацыі ўжо разасланыя ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў, Акадэмію навук, Міністэрства інфармацыі, у абласныя і гарадскія выканкамы, універсітэты. «Я не цешу сябе думкай, што ва ўладзе адразу нешта зробяць, але хай чытаюць, вывучаюць. Народ разумее неабходнасць захавання і развіцця сваёй роднай мовы, але гэта не заўсёды знаходзіць падтрымку наверсе», — сказаў ён.

Каментары5

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка17

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах4

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»3

Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка17

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →