Сяброўцы аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Насце Мацак пагражаюць звальненнем з працы, калі яна не выйдзе з яго складу.
Наста Мацак працуе ў дзіцячым садку ў Нароўлі і атрымлівае каля 800 тыс. рублёў заробку. 28 снежня яе выклікалі ў раённы аддзел адукацыі, дзе мясцовая загадчыца Ірына Іванаўна Курганава паказала ёй ліст наконт Мацак, які прыйшоў з Міністэрства юстыцыі.
Курганава назвала БХД «сектай» і заявіла, што, калі Наста Мацак не выйдзе з аргкамітэту, дык з ёй не працягнуць кантракт, а новую працу дзяўчыне атрымаць не дазволяць.
Раней гідкімі справамі займаўся міністр Галаванаў. Як відна, новы міністр Сліжэўскі ідзе той сама дарожкай.
Аргкамітэт БХД нагадвае, што такім чынам парушаецца закон і Канстытуцыя Беларусі, а тыя, хто гэта чыняць, павінны несці крымінальную адказнасць.
Каментары