Афіша

Фэсты і кірмашы на праваслаўнае Раство ў Мінску

Расклад мерапрыемстваў на 6–8 студзеня.

6 і 7 студзеня з 12.00 да 14.00 каляднае свята для дзяцей і бацькоў пройдзе ў скверы па праспекце газеты «Праўда».

Раённае свята «Каляды» 7 студзеня пачнецца ў 13.00 у Мінскім заапарку (вул. Ташкенцкая, 44). Раённы калядны кірмаш пройдзе з 12.00 да 15.00 на плошчы каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а).

Каляднае свята ў мікрараёне Сокал пачнецца 7 студзеня ў 13.00 на пляцоўцы каля гандлёвага комплексу (вул. Барамзінай, 10а). Дзіцячы ранішнік «Калядныя жарты» 7 студзеня пройдзе з 13.00 да 15.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага.

Калядная праграма з удзелам самадзейных калектываў раёна 7 студзеня пачнецца ў 11.00 у пасёлку Азярышча. Культурна-забаўляльная праграма і калядны кірмаш адбудуцца з 10.00 да 16.00 7 студзеня на пляцоўцы ля Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27). 8 студзеня з 12.00 да 15.00 там жа адбудзецца фальклорнае свята «Прыйшла Каляда!».

7 і 8 студзеня ва ўсіх раёнах сталіцы пройдуць калядныя кірмашы.
Цэнтральны агульнагарадскі кірмаш з удзелам перапрацоўчых арганізацый, прадпрыемстваў-вытворцаў Гродзенскай вобласці, рыбгасаў рэспублікі і гандлёвых прадпрыемстваў сталіцы адбудзецца 7–8 студзеня з 09.00 да 16.00 каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4). Будзе прапанаваны разнастайны асартымент тавараў ад вытворцаў: мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы і вэнджаніна, малочная прадукцыя, сыры, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, сажалкавая і азёрна-рачная рыба, а таксама сувеніры, падарункі і многае іншае без гандлёвай нацэнкі. Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі і забаўляльная праграма.

Акрамя гэтага, 15 студзеня на тэрыторыі Дома міласэрнасці (вул. Скарыны, 11) у 12.00 пачнецца традыцыйнае каляднае свята «Духоўнасць сям’і — дабрабыт грамадзян».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць