Міністр абароны ЗША Леон Панета зноў перасцярог Іран адякіх-небудзь спробаў перакрыць Армузскі праліў, праз які ажыццяўляецца да 40% усіх марскіх перавозак нафты ў свеце.
У інтэрв’ю амерыканскаму тэлебачанню кіраўнік Пентагона заявіў, што гэта стане «гранічнай рысай», з якой Вашынгтон «мірыцца не будзе».
У канцы снежня Іран прыгразіў перакрыць Армузскі праліў у выпадку ўвядзення санкцый на экспарт нафты.
Цяпер кіраўнік аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ВС ЗША генерал Марцін Дэмпсі прызнаў, што ў Ірана ёсць магчымасці для выканання сваёй пагрозы, хоць, на яго думку, ЗША ў сілах супрацьстаяць гэтаму.
У ЗША даўно ўжо былі ўведзеныя санкцыі, якія забараняюць практычна любы гандаль з Іранам. На мінулым тыдні сябры ЕС пагадзіліся ў прынцыпе забараніць імпарт іранскай
ядзернай праграмы.
Каментары