Эканоміка22

БМЗ, Касцюковіцкі цэментавы і іншыя прадпрыемствы рыхтуюць да прыватызацыі

«Граніт» і МТЗ на чарзе.

РУП «Беларускі металургічны завод», ВРУП «Беларускі цэментны завод», а таксама некаторыя іншыя буйныя прадпрыемствы краіны пераўтвораны ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 7 ад 5 студзеня «Аб некаторых пытаннях пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы», паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта па маёмасці.

Як раней паведамлялася, гэтым дакументам прынята рашэнне не праводзіць продаж на льготных умовах за грашовыя сродкі работнікам прадпрыемстваў і прыраўнаваных да іх асоб акцый пры пераўтварэнні ў 2011–2013 гадах некаторых прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы. У ліку такіх прадпрыемстваў эканамічна значныя для рэспублікі, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і іншых важных дзяржаўных патрэбнасцяў.

Рашэнне аб захаванні за дзяржавай 100% акцый ствараемых ААТ прынята для прыцягнення ў наступным інвестыцый у ствараемыя таварыствы шляхам продажу гэтых акцый на аўкцыёнах (конкурсах) і іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, або ўваходжання асобных ААТ у карпаратыўныя структуры.

Указам вызначаны пералік з 54 прадпрыемстваў, што ўваходзяць у план пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у ААТ на 2011–2013 гады. У 2011 годзе са згаданага пераліку ўжо пераўтвораны ў ААТ такія прадпрыемствы, як РУП «Беларускі металургічны завод», РУП «Светлагорскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно», РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», ВРУП «Крычаўцэментнашыфер», ВРУП «Беларускі цэментны завод», РУП «Рэчыцкі метызны завод», РВУП «Белколерамет», РУВП «Мінсквтормет» з даччынымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, ВРУП «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава», НВРУП «СКБ Камертон».

Таксама не будзе ажыццяўляцца продаж на льготных умовах за грашовыя сродкі акцый ААТ, якія плануецца стварыць у 2012–2013 гадах пры пераўтварэнні такіх буйных прадпрыемстваў, як РУП «Мінскі трактарны завод», РУП «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш», РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», ВРУП «Мінскі электрамеханічны завод імя В.І. Казлова», РУП «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў», РУП «Гомельскі завод ліцця і нармаляў», ВРУП «Мінскі завод шасцерняў», РУВП «Граніт» і іншыя.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць