Грамадства11

Больш за два месяцы адвакаты і сваякі Саннікава не могуць з ім убачыцца

Адвакаты і сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава па-ранейшаму спрабуюць дабіцца спаткання з ім, аднак пакуль безвынікова.

Як паведаміла жонка Саннікава Ірына Халіп, 30 снежня яе свякроў Ала Саннікава была на прыёме ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, дзе пакінула пісьмовую заяву з просьбай на спатканне з сынам. «Яны там сказалі, што па законе на працягу 15 дзён дадуць адказ. Дзесьці да канца тыдня якраз мінае тэрмін, — сказала Халіп. — На мінулым тыдні адвакаты падалі іск у Віцебскі суд на дзеянні начальніка калоніі „Віцьба-3“, які не дазваляе ім убачыць падабароннага».

Паводле слоў Халіп, 12 студзеня адзін з адвакатаў паедзе ў калонію, каб яшчэ раз паспрабаваць дабіцца спаткання з Саннікавым.

Пры гэтым Халіп падкрэсліла, што сваякі і адвакаты не бачылі Саннікава з 8 лістапада.

***

Нагадаем, 14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у папраўчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды прыбыў у канцы ліпеня, аднак 20 верасня яго без тлумачэння прычын этапавалі ў бабруйскую калонію № 2 (Магілёўская вобласць).

16 лістапада стала вядома, што Саннікава этапавалі з бабруйскай калоніі, але куды менавіта, не паведамілі ні сваякам, ні адвакатам. 17 лістапада Ірына Халіп трапіла на прыём да часовага выканаўцы пасады начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргея Працэнкі, які паведаміў, што яе мужа пераводзяць у іншую калонію ў сувязі з тым, што яму нібыта пагражае небяспека. Ён таксама заявіў, што Саннікава будуць этапаваць праз магілёўскую турму ў Віцебскую вобласць, аднак у якой менавіта калоніі палітык будзе адбываць пакаранне, не сказаў. Пазней стала вядома, што Саннікава перавялі ў «Віцьбу-3».

27 снежня Халіп атрымала ад мужа кароткі ліст. Паводле яе слоў, у лісце ён паведамляе, што атрымаў перадачу і сцісла адзначае: «Я спрабую табе і іншым паведаміць аб тым, што са мной адбываецца, але лісты не праходзяць. Мабыць, пошта наогул перастала працаваць»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў10

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў10

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць