Свет2020

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады

Не дапамагло і тое, што бацька дзяўчыны і яе брат пайшлі на вайну.

Суд у Маскве вынес прысуд 27‑гадовай Ксеніі Белавусавай. Дзяўчына была прызнаная вінаватай у «абразе пачуццяў вернікаў» і асуджана на 3 гады і 25 сутак калоніі агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда, паведамляюць расійскія СМІ.

Пракурор запытаў для дзяўчыны крыху больш — 3 гады і 2 месяцы пазбаўлення волі. Да гэтага дзяўчына ўжо мела ўмоўны тэрмін за захоўванне 5 грамаў мефедрону. У сувязі з гэтым пракуратура папрасіла адмяніць умоўны тэрмін і шляхам складання пакаранняў прызначыць рэальнае пакаранне ў калоніі.

У сваім апошнім слове 27‑гадовая Ксенія Белавусава прасіла суд абмежавацца штрафамі, плакала і настойвала на тым, што сама з'яўляецца верніцай, а сям'я падтрымлівае вайну супраць Украіны:

«Я сапраўды прызнала сваю віну, раскайваюся і лічу свой учынак недапушчальным. Цяпер я ведаю, наколькі важныя атрыбуты Святога Вялікадня. Я верніца, хаджу ў царкву. Мая сям'я — мой бацька, мой брат — з'яўляюцца членамі СВА<>. Я прашу пакарання ў выглядзе штрафу», — сказала яна.

Аднак суддзі палічылі матывы дзяўчыны «дэманстратыўна здзеклівымі» і прызначылі рэальнае пазбаўленне волі. iPhone, з якога ў сацыяльную сетку быў загружаны відэаролік з кальянамі на кулічы, канфіскавалі. 

Каментары20

  • не такі, як ёсць
    27.05.2026
    Навіна, у якой цудоўна ўсё 😆
  • што кажа КПРФ на гэты конт ?
    27.05.2026
    цікава што кажа КПРФ на гэты конт ?) зроблена ў эссэр не працуе больш ?
  • ідыёты дастаеўскія
    27.05.2026
    У іх не "калік на кулічы", а каліч на калічы і калічам паганяе. Татка і братка за турму для роднай дурніцы падыхаць пайшлі, а яна таму рада. Такое шырокае поле даследаванняў псіхічных дэвіяцыяў, на 200 год наперад хопіць

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі5

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі5

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць