Грамадства1616

На рахунак суда пералічаная ўся сума для пагашэння шкоды, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі

Грамадскасць сабрала 757 526 717 рублёў. На заклік аб салідарнасці адгукнуліся 765 чалавек.

Як паведаміла жонка Бяляцкага Наталля Пінчук, 757 млн 526 тыс. 717 рублёў яна пералічыла 18 студзеня са свайго рахунку на рахунак суда Першамайскага раёна Мінска.

«Гэта ўся сума, якую па пастанове суда павінен заплаціць Бяляцкі», — сказала яна.

Жонка асуджанага праваабаронцы ўстрымалася ад прагнозаў з нагоды таго, як пагашэнне шкоды можа паўплываць на вынік разгляду касацыйнай скаргі Бяляцкага.

Нагадаем,

разгляд скаргі ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 24 студзеня.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб яго замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Мінск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Як патлумачыў у судзе Бяляцкі,

грошы, якія паступалі на яго рахунак, выкарыстоўваліся ў якасці дапамогі для грамадзян Беларусі, чые правы былі парушаныя. Банкаўскія рахункі былі адчыненыя за мяжой, бо беларускія ўлады неаднаразова адмаўлялі праваабаронцам у рэгістрацыі іх арганізацыі.

Паводле прысуду, Бяляцкі павінен выплаціць дзяржаве 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (каля 90 тыс. даляраў) нібыта для кампенсацыі шкоды, нанесенай нявыплатай падаткаў.

Збор сродкаў для пагашэння гэтай шкоды праваабаронцы абвясцілі 15 снежня.
Родныя і калегі Бяляцкага спадзяюцца, што гэта паўплывае на рашэнне Мінскага гарсуда — стане падставай для вызвалення асуджанага або як мінімум змены яму меры стрымання або змякчэння прысуду.

Алесь Бяляцкі цяпер утрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення Бяляцкага.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць