Свет44

Пуцінцы палохаюць правакацыямі на мітынгу 4 лютага

Улады Масквы ўпэўненыя, што на мітынгу апазіцыі, які павінен адбыцца 4 лютым магчымыя правакацыі, пра гэта заявіў намеснік мэра Масквы Аляксандр Гарбенка.

«У нас ёсць упэўненасць, што такія спробы будуць», — сказаў Гарбенка, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней улады Масквы не ўзгаднілі маршрут прапанаванага апазіцыяй шэсця 4-га лютага. 10 і 24 снежня ў Маскве мітынгі нязгодных з кіраўнічым курсам сабралі дзясяткі тысяч чалавек. Прайшлі акцыі і ў другіх гарадах Расіі. Наступны шырокамаштабны мітынг запланаваны на 4 лютага, роўна за месяц да прэзідэннцкіх выбараў ва ўсходніх суседзяў.

* * *

У Расіі ствараецца новая апазіцыйная арганізацыя — Ліга выбаршчыкаў. Сярод яе заснавальнікаў — пісьменнік Барыс Акунін, журналіст Леанід Парфёнаў, спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучая Таццяна Лазарава, пісьменнік Дзмітрый Быкаў, блогеры Рустам Адагамаў, Ілля Варламаў, журналіст, галоўны рэдактар часопіса «Вокруг света» Сяргей Пархоменка, пісьменніца Людміла Уліцкая.

Ліга створана для таго, каб абараняць правы выбаршчыкаў. Леанід Парфёнаў заявіў, што ідэя яе стварэння «нарадзілася на снежаньскіх мітынгах у Маскве на Балотнай плошчы і праспекце Сахарава».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць