Культура1616

Нашы ўсе: гісторыя беларускага мастацтва, новы канон

Сяргей Харэўскі пайшоў на рызыку: выбар ста твораў заўжды спрэчны.

Кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу» атрымала прэмію «Залатая літара». Гэтая кніга пісалася многа гадоў. Першыя яе часткі друкаваліся ў «Нашай Ніве» ў 1990-я, некаторыя артыкулы ёсць у блогу аўтара. У сённяшнім 400-старонкавым выглядзе з ілюстратыўным дадаткам і навукова-даведачным апаратам кніга можа быць падручнікам па гісторыі беларускага мастацтва. Можа яна быць і дапаможнікам па гісторыі ХХ стагоддзя — вызначальнага для беларусаў часу, калі нацыя афармлялася палітычна і здабывала дзяржаўнасць.

Аўтар надае вялікую ўвагу гістарычным абставінам стварэння карцін, фота і архітэктурных аб’ектаў.
Дазнаёмся, напрыклад, што мастак Ілля Рэпін перапісваўся з экс-старшынёй урада БНР Язэпам Варонкам, што стваральнік эпахальнага палатна «Мінск. 3 Ліпеня» Валянцін Волкаў у часе вайны маляваў партрэты нямецкіх адміністратараў, што драўляны Скарына Глебава — гэта насамрэч Купала ў вобразе Скарыны.

У кнізе мноства імёнаў, вернутых беларускай культуры. Напрыклад, стваральнік помніка Кацярыне ІІ Марк Антокальскі, архітэктар тэатра ў Бабруйску Андрэй Оль, народны мастак СССР Георгій Ніскі, класік польскага экспрэсіянізму Яўген Жак.
Прадстаўленыя і асобы, без якіх выяўленчае мастацтва і фота сёння немагчыма ўявіць — ад Рушчыца, Драздовіча, Лангбарда да Селешчука, Пазняка і Цэслера.
Вялікая заслуга Харэўскага ў тым, што ён адным з першых пачаў разглядаць як часцінку нашай культуры мастакоў беларускага паходжання, а таксама тых, частка жыццёвага шляху якіх прыпала на Беларусь.
Сапраўды, іх творчасць паўплывала на традыцыю.
Апроч таго, Харэўскі разглядае як кананічныя творы некаторых жанраў, напрыклад, фатаграфіі, якія доўгі час легкаважыліся.

Кніга выйшла ў Вільні, дбаннямі выдавецтва ЕГУ. Наклад яе малы, усяго 200 асобнікаў.

…Незадоўга да завяршэння працы са «Ста творамі» ў невялічкім рабочым кабінеце аўтара абрынуліся цяжкія паліцы.
На іх да самай столі высіліся кнігі па мастацтве. На шчасце, Сяргей Харэўскі не пацярпеў. Дык зычым аўтару здароўя і чакаем новых твораў!

* * *

Сяргей Харэўскі. Нарадзіўся ў 1967. Мастак, мастацтвазнаўца, аўтар «НН» ад моманту яе аднаўлення, доўгачасовы мастацкі рэдактар газеты. Аўтар кніг «Звяры-суайчыннікі» (2000), «Гiсторыя мастацтва i дойлiдства Беларусi» (2007), «Прамоўленае: эсэ і лекцыі». (2008), «Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг." (2008). Жыве ў Мінску.

Каментары16

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя7

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Буйная расійская сетка медыцынскіх лабараторый адкрые першую клініку ў Беларусі2

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя7

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць