Здарэнні55

Вынесены прысуд таксісту, які збіў траіх студэнтаў у Гродне

У кастрычніку 2011 г. у Гродне здарылася рэзананснае ДТЗ. На нерэгуляваным пешаходным пераходзе (святлафор знаходзіўся ў рэжыме жоўтага мігцення) кіроўца таксі Ford Mondeo збіў траіх маладых людзей (дзвюх дзяўчат і хлопца), якія пераходзілі вуліцу злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

Сёння, як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, суд вынес прысуд кіроўцу —

5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення правоў на пяць гадоў
.

Пад машыну патрапілі студэнты, што навучаюцца ў адной з польскіх ВНУ. Яны прыехалі дадому ў Гродна літаральна за адну гадзіну да здарэння.

Адна з дзяўчат па шчаслівай выпадковасці змагла адскочыць — яе закранула па датычнай. Шпіталізацыя не спатрэбілася. Хлопца ад удару ў левую стойку аўтамабіля адкінула на паласу сустрэчнага руху. Другая дзяўчына пасля сутыкнення ўпала на капот і праехала такім чынам больш за 15 метраў.У дзяўчыны быў пералом абедзвюх касцей правай галёнкі, закрытая чэрапна-мазгавая траўма; у хлопца яшчэ больш сур’ёзныя траўмы — удар галаўнога мозгу, пералом сцягна, адкрыты пералом абедзвюх касцей галёнкі, палітраўма. Ён прыйшоў у прытомнасць на чацвёртыя суткі.

На суд маладыя людзі прыйшлі на мыліцах. Яны да гэтага часу праходзяць курс лячэння.

Суд Ленінскага раёна горада Гродна прызначыў кіроўцу пакаранне ў выглядзе пяці гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўлення правоў на пяць гадоў. Вінаваты на працягу месяца павінен аплаціць лячэнне пацярпелых. Таксама ў іх карысць спагнана па 11 мільёнаў рублёў за нанясенне маральнай шкоды.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць