Музыка33

Плюсы крызісу

Леанард Коэн запісаў першы за восем гадоў студыйны альбом.

Праехаўшы з першым за пятнаццаць гадоў турам па ўсім свеце, Леанард Коэн запісаў новы студыйны альбом, якога прыхільнікі чакалі восем гадоў.

Хаця, калі казаць папраўдзе, дык і зусім не чакалі ўвогуле. Калі б не фінансавыя цяжкасці, 77-гадовы Коэн наўрад ці ўсур’ёз бы вярнуўся да музыкі: за прамежак ад 1994 да 2009 Коэн паспеў пажыць у будысцкім манастыры, запісаць два студыйныя альбомы і давягнуць поўнай гармоніі з рэчаіснасцю. А

ў 2009 годзе менеджар Коэна незаўважна пазбавіла яго сродкаў і сышла. Пачаўся працяглы судовы скандал. У заслужанага спевака і паэта амаль не засталося грошай, і, дзеля змагання з асабістым фінансавым крызісам, ён выправіўся ў сусветнае турнэ.
Па выніках свет атрымаў два шыкоўныя канцэртныя альбомы, а таксама дыск Old Ideas, які з’явіцца ў продажы 31 студзеня.

Роўная, задуменая пласцінка Коэна выйшла нашмат цікавейшай за папярэднюю
Dear Heather. Песню The Darkness, з нехарактэрным для Коэна блюзавым рытмам, ужо можна смела ўключаць у чарговы Greatest Hits. Туды ж можна адразу ставіць і Show me the Place, і Different Sides, і 7-хвілінную Amen. Гук на альбоме Коэна куды больш цікавы, чым у класічныя 80-я. Дый змест таксама:
любая з яго новых песняў, трапіўшы, напрыклад, на альбом I’m Your Man, сёння б лічылася класікай і ўваходзіла ва ўсе магчымыя кампіляцыі — ад падборак «найлепшага» ў самога Коэна да камерцыйных серый кшталту Romantic Collection.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць