Грамадства

У Мінску каля 50% маючых патрэбу страцяць права на льготнае будаўніцтва

У Мінску каля 50% грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, страцяць права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта Сяргей Радаман.

«Паводле ацэнкі Мінгарвыканкама, 50% грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, страцяць права на атрыманне льготнага крэдыту», — адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, каментуючы ўказ № 13 аб ільготным крэдытаванні будаўніцтва жылля.

Сяргей Радаман паведаміў, што тыя грамадзяне, якія заключылі крэдытныя дагаворы на будаўніцтва жылля ў 2011 годзе, будуць крэдытавацца на ранейшых умовах. «Аднак ёсць нюанс. Тыя, хто заключыў з банкам дагавор на атрыманне крэдыту і згодна з новымі ўмовамі мае права на атрыманне льготнага крэдыту, атрымаюць крэдыт на ранейшых умовах, і крэдытныя лініі ім будуць павялічаны ў сувязі з ростам кошту квадратнага метра, — растлумачыў ён. — А тым, хто заключыў крэдытныя дагаворы і якія не трапілі ў катэгорыі льготнікаў, атрымаюць крэдыт у межах адкрытых крэдытных ліній».

Грамадзяне, якія не паспелі раней заключыць дагаворы з банкам на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля, будуць крэдытавацца ў адпаведнасці з новымі прынятымі нормамі.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама нагадаў, што ва ўказе № 13 з’явіліся новыя катэгорыі грамадзян, якія могуць разлічваць на дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве жылля. Гэта тыя грамадзяне, якія больш як 10 гадоў пражывалі ў інтэрнатах або здымалі жыллё па дагаворах найму і паднайму жылфонду, і маладыя сем’і, якія маюць двух непаўналетніх дзяцей. «Аднак цяпер для маладых сем’яў прадугледжаны больш жорсткія ўмовы крэдытавання, бо ўказам № 13 зменены і ўмовы крэдытавання. Яны змогуць атрымаць крэдыт памерам 50% стаўкі рэфінансавання на 20 гадоў», — адзначыў ён.

У Мінску, згодна з новымі ўмовамі, з’явілася яшчэ адна катэгорыя грамадзян, якая можа разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту. Гэта тыя, хто гатовы будаваць жыллё ў гарадах-спадарожніках, у іх ёсць права на атрыманне крэдыту на льготных умовах з-за будаўніцтва жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.

Каментары

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць