Грамадства

Аўтуховіч патэлефанаваў са следчай турмы Гродна сваёй маці

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які асуджаны і знаходзіцца ў следчай турме № 1 Гродна, патэлефанаваў сваёй маці Лідзіі Аўтуховіч, паведаміў старшыня Каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Мінска Алесь Макаеў.

Паводле яго слоў, Аўтуховіч пацвердзіў, што знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне. «Гэта было першае яго тэлефанаванне з турмы. Аўтуховіч не казаў пра свой стан здароўя, аднак папрасіў перадаць віншаванні са святам 23 Лютага усім мужчынам, і асабліва воінам-афганцам. Жанчын ён павіншаваў з надыходам 8 Сакавіка і асобную падзяку перадаў усім, хто яго падтрымлівае падчас зняволення», — паведаміў Макаеў.

***

Нагадаем, 17 студзеня ў івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд над Аўтуховічам у сувязі з парушэннем ім рэжыму ўтрымання ў калоніі. Суд прызнаў асуджанага прадпрымальніка вінаватым у злосным парушэнні рэжыму. На гэтай падставе суд Івацэвіцкага раёна вынес прыгавор аб змене меры пакарання. Два гады і тры месяцы, якія засталіся да канца адбывання пакарання, Аўтуховіч правядзе ў турме.

У маі 2010 года Аўтуховіч рашэннем Вярхоўнага суда быў прыгавораны да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітзняволеным, гаворачы пра сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу16

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу16

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць