Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да некалькіх беларускіх бізнесменаў, паведамляе сёння бельгійскае выданне EUobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі.
У спіс асоб, у адносiнах да якiх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС, могуць патрапіць: уладальнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж, кіраўнік СП ТАА «Санта-Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі, старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін, кіраўнік ТАА«Тытунь-Інвест» і ўладальнік сеткі гіпермаркетаў «Карона» Павел Тапузідзіс, піша EUobserver.
Каментары