Музыкі сыгралі песні са сваёй канцэртнай праграмы «Не быць скотам». Арганізатары канцэрта заявілі, што з Беларусі чакаўся «дэсант» каля 700 чалавек. У апошні тыдзень прыйшлося здымаць пэўную колькасць квіткоў — іначай быў бы перааншлаг.
Канцэртная зала «Губернская» ўвечары была поўная — на канцэрт прыйшло каля тысячы чалавек. Дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў, касыя позіркі смаленчукоў і адмова наліваць у бары піва «нацыяналістам» —«Ляпісы» адыгралі свой канцэрт хутчэй для беларусаў, што прыехалі ў Смаленск, а не для яго жыхароў.
0
0
0
0
0
0