Грамадства3535

Што масквічы знаходзяць у Мінску?

Маскоўскі праграміст, які пераехаў працаваць у Беларусь: «Думаў, што Мінск прыбіраюць тры разы на дзень».

Сотні тысяч беларусаў выехалі працаваць за мяжу. У Расію, Еўропу ці далёкую Амерыку — беларускія заробкі ў параўнанне не ідуць. Мікіта Мядзведзеў, наадварот, прамяняў Маскву на беларускую сталіцу.

Кінуў смецце ў бак?

Мікіта — чалавек запатрабаванай прафесіі. Ён высокакваліфікаваны праграміст. Карэнны масквіч, ён пераехаў у Беларусь тры гады таму. На той момант ён быў беспрацоўны, а тут прапанавалі добрае месца.

«Мне, у прынцыпе, Масква надакучыла да таго моманту. Я ўжо хацеў з’ехаць. Там цяжка жыць», — кажа Мікіта.

Першае ўражанне ад Мінска — чысты горад, спакойныя і зычлівыя людзі, шырокія праспекты, няма затораў.
А яшчэ — адчуванне, нібы трапіў у Савецкі Саюз, асабліва моцнае пры наведванні нашых «цумаў» і «гумаў».

«Для мяне гэта было шокам: чысты горад! Цяжка ўявіць. Я думаў, што яго прыбіраюць тры разы на дзень», — кажа Мікіта.

Праўда, потым зразумеў, у чым справа. Неяк ён быў у Смаленску ў кампаніі беларусаў. Да іх падышоў чалавек і кажа:

«А вы беларусы». «Як ты здагадаўся?» — пытаюць. «А вы смецце ў бак кідаеце», — адказаў чалавек.

Дзяўчаты не заганяюцца

Што яшчэ прыемна ўразіла па прыездзе ў Беларусь, дык гэта нізкія ў параўнанні з Масквой цэны амаль на ўсё. «Адчуванне было, як у фільме «Еўратур»
[у гэтай маладзёжнай камедыі хлопцы з Амерыкі, маючы ўсяго некалькі даляраў у кішэні, пачуваліся багатырамі ў «беднай» Славаччыне — «НН»].

Яшчэ адзін «бонус» — беларускія дзяўчаты. Прыгожыя і менш заганяюцца пра шмоткі, грошы і тачкі. Дарэчы, з адной такой беларусачкай у Мікіты цяпер сур’ёзныя адносіны.

«Не ўяўляю, як яны жывуць»

Леташняя дэвальвацыя зменшыла даход Мікіты. Але ў Маскву ён не вярнуўся. Яго здзівіла рэакцыя беларусаў на эканамічны крызіс. Дакладней — яе адсутнасць. «Думаў, народ усё-ткі падымецца», — кажа хлопец. Сам ён дзеля цікаўнасці схадзіў на «маўклівую акцыю».

Прычына, чаму наш народ не «паўстаў», на думку масквіча, вось у чым: «Лукашэнка ў гэтым плане граматна дзейнічае. Ён заўсёды пільнуе, і тых магчымых лідараў, што могуць аб’яднаць людзей,

своечасова нейтралізуе».

Узровень жыцця ў Беларусі нізкі, кажа Мікіта. «Не ўяўляю, як яны на гэтыя грошы жывуць. Можа, усе прывыклі. Я так разумею, гэта не першы раз?»

Зрэшты, у расійскай правінцыі, на яго думку, сітуацыя яшчэ горшая. Людзі співаюцца, не хочуць працаваць. Адзіныя, хто нешта робяць — гэта таджыкі ці ўзбекі.

«Беларускую разумею»

Мікіта ведае ўкраінскую мову, а таму разумее і беларускую. Праўда, яе амаль нідзе не чуваць.

«Інтэлігенцыя мову паважае і часта нават на ёй размаўляе. Але для існуючай улады інтэлігенцыя абсалютна не патрэбная… Па-мойму, у ніводным інстытуце не выкладаюць па-беларуску», — так тлумачыць моўную праблему хлопец з Масквы.

Нядаўна Мікіта пачаў хадзіць на лекцыі па філасофіі пры Беларускім калегіуме.
Праўда, два тыдні адсутнічаў на занятках — адпачываў у Індыі.

З беларускіх гуртоў яму падабаецца «Касіяпея». «Ляпісы», я так разумею, тут забароненыя. Іх я таксама люблю, у Маскве хадзіў на канцэрт», — кажа Мікіта.

У Мінску яго прымаюць за свайго. «Ма-а-аскоўскага» акцэнта ў хлопца няма,
ніякіх непаразуменняў з «мясцовымі» ніколі не ўзнікала.

Цяпер праграмісту Мядзведзеву 28 гадоў. Вяртацца ў Маскву пакуль што не збіраецца. Мінскі камфорт вабіць яго больш за маскоўскія грошы.

Каментары35

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →