Грамадства3434

Работніца Цыбліенка супраць Віктара Івашкевіча

На БТ агучылі інфармацыю, што работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на Віктара Івашкевіча.

Падставай для пазову стала тое, што Віктар Івашкевіч заклікаў эўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Паводле зыску Цыбліенка патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч беларускіх рублёў для кампэнсацыі маральных стратаў, якія нібыта нанесьлі ёй асабіста выказваньні Івашкевіча. Таксама яна патрабуе, каб ён адмовіўся ад далейшых заклікаў да санкцый.

«Панарама" паведамляе, што суд прыняў пазоў Цыбліенкі і ў якасьці судовай меры абмежаваў Віктару Івашкевічу выезд за мяжу.

Апроч гэтага ў «Панараме» быў паказаны сюжэт пра паседжаньне прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Нафтан». Журналісты БТ сьцьвярджаюць, што на ім быў прыняты дакумант, які таксама асуджае тых, хто заклікае прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. У дакумэнце гаворыцца, што «работнікі «Нафтану» пакідаюць за сабой права падаць у суд на грамадзянаў Івашкевіча, Калякіна, Вуса і іншых».

Віктар Івашкевіч кажа: «Мне ніякіх позваў не дасылалі, не перадавалі, ніякіх расьпісак пра тое, што мне абмежаваны выезд, я не даваў. Ня ведаю, што за суд. Затое ведаю, што яшчэ з савецкіх часоў на кожным прадпрыемстве ёсьць такая група рабочых, якія звычайна садзяць у прэзыдыюме. Яны шчыра стараюцца быць каля начальства. Яны вось раней уступалі ў камуністычную партыю, сядзелі ў прэзыдыюмах, уваходзілі ў камітэты. Гэта ўсё працяг савецкіх часоў. А ўжо пры Сталіне як крычалі «сабак да адказу». Гэта ж таксама рабілі рабочыя-актывісты. Абсалютна гэта ня значыць, што такія настроі ў масы людзей. Паводле апошняга дасьледаваньня НІСЭПД, 66% беларусаў лічаць, што трэба выпускаць палітвязьняў. Гэта для таго, каб унармаляваць адносіны і зьняць санкцыі. Трэба выпускаць палітвязьняў, і ня будзе размовы пра санкцыі. А гэта бязглузды адказ на санкцыі з боку Эўразьзвязу. Гэта нейкі сьмешны іхны ход. Мяне больш цікавіць, наколькі публічна гэты суд будзе адбывацца. Бо чым больш ён будзе публічны, тым гучней можна будзе падняць тэму палітвязьняў.

Сяргей Калякін быў яшчэ больш катэгарычным: ​​«Глупствы гэта ўсё. Глупства! Гэта ўсё тая ж песьня, што ў мяне скралі пашпарт і таму не выпускаюць за мяжу. І тут ні пры чым гэтыя работнікі «Нафтана», іх там няма, гэта ўсё выдумкі, хітрыкі КДБ. Ніякага зыску быць ня можа, бо не існуе факту, калі б Калякін заклікаў бы да абмежаваньня тавараў «Нафтану» ці ўвогуле калі-небудзь казаў пра «Нафтан» ці пра Мазырскі НПЗ. Улады гуляюць у гульні. Яны баязьліўцы. Ня могуць шчыра выказацца пра тое, што яны парушаюць правы грамадзянаў, у тым ліку мае.

Ну якія работнікі «Нафтану» ведаюць маё прозьвішча і што я кажу?
Гэта проста за вушы прыцягнулі людзей, проста згвалцілі іх, каб яны гэта зрабілі. Альбо ў гэтых людзей з розумам нелады, альбо ў іх сур’ёзныя праблемы з уладамі і ўлады могуць ім маніпуляваць. Ніякі нармальны чалавек у суд зьвяртацца ня будзе, бо ў яго няма ніякіх доказаў».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць