Меркаванні66

Палітычны сюрпляс

Пра канфлікт Мінска і Еўрасаюза піша Юры Дракахруст.

Сюрпляс ― гэта тэхнічны прыём роварнай гонкі, які палягае ва ўменьні раварыста захоўваць раўнавагу пры адсутнасьці руху наперад, каб прымусіць спаборніка рухацца наперад, а самому заняць пазыцыю сзаду. Нечым падобным, толькі ў сфэры канфлікту паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам, сталі сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта насамрэч такая паўза, стаяньне на месцы з мэтай умацаваньня пазыцыі, перадача ходу супрацьлегламу боку.

Бо што насамрэч ён сказаў?

З аднаго боку — паток красамоўства: нас не нахіліць, мы не саступім, мы нікога не баімся, мы і Расею нават турбаваць нашымі праблемамі ня будзем — самі справімся. Умова посьпеху пры эскаляцыі канфлікту — дамінаваньне на кожным яго этапе, захаваньне ініцыятывы. Рыторыка — адзін з псыхалягічных сродкаў забясьпечыць такое дамінаваньне.

А з другога, больш практычнага боку — сюрпляс у чыстым выглядзе. Я разгледжу прашэньні зьняволеных аб памілаваньні. І што? А нічога, гэта вы, шаноўныя эўрапейцы, ламайце галаву, што. Магу і памілаваць, вось літаральна днямі. А вы сваімі кепскімі дзеяньнямі можаце гэтае сьвята гуманізму сапсаваць.

Намёкі на магчымасьць хуткага вызваленьня аднаго ці некалькіх палітвязьняў рабіліся апошнім часам некалькі разоў, некаторыя эўрапейскія госьці мелі потым бледны выгляд, пасьпяшаўшыся агучыць гэтыя намёкі. Аднак тут усё ж публічна кажа кіраўнік дзяржавы. Але што кажа? А нічога —

падтрымлівае сытуацыю ў няпэўнасьці і напружаньні.

Будзем разглядаць кандыдатуру кожнага пасла. І пры гэтым ня можам не пусьціць назад. Дык што азначае разгляд кандыдатуры кожнага? Што нехта ўжо пасьля вяртаньня ў Менск можа быць абвешчаны persona non grata? Паводле досьведу ранейшага салідарнага ад’езду ўсіх паслоў Зьвязу разам з паслом Польшчы і Эўразьвязу няма сумневу, што выдаленьне пасла хаця б адной краіны ЭЗ будзе азначаць новы ад’езд дадому ўсіх яго калег. Але хіба сказана, што кагосьці дэпартуюць? Але не сказана і адваротнае. Сказана, што можа быць і так, і гэтак, захоўваецца няпэўнасьць, Эўразьвяз, прымаючы рашэньне аб вяртаньні паслоў, павінен улічваць варыянт, што неўзабаве паслам давядзецца зноў ехаць у свае сталіцы. І такія кідкі дыпкорпусу туды-сюды прэстыжу Зьвязу спрыяць ня будуць.

А гарантаваць Эўропе, што такога варыянту разьвіцьця падзей ня будзе, Менск не зьбіраецца.

Якім будзе ход Эўропы ў адказ на сюрпляс Лукашэнкі — невядома. Але рашэньне апанэнтам — «партнэрам» па канфрантацыі — ён пастараўся максымальна ўскладніць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ48

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі9

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць