Да многіх актывістаў супрацоўнікі прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах або іншых навучальных установах. Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне.
Да многіх актывістаў супрацоўнікі прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах або іншых навучальных установах. Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне.
Праваабаронца Валеры Шчукін здолеў трапіць на два такія допыты. Ён распавёў, што ў Віцебскай абласной управе КДБ выкліканаму на гутарку студэнту Андрэю Данілеўскаму задалі ўсяго два пытаньні: што яму вядома пра «Малады фронт» і ці мае ён дачыненьне да ягонай дзейнасьці.
Ад навучэнкі віцебскага ліцэю №1 Алены Багданавый супрацоўнікі КДБ хацелі пачуць цікавіліся болей дэталяў. Паводле спадара Шчукіна, дзяўчыну выклікалі проста з урокаў у кабінэт да завуча па выхаваўчай працы, дзе ўжо знаходзіўся сьледчы КДБ. Ён пытаўся ў Алены, колькі плацяць сяброўскіх унёскаў у «Маладым фронце», ці ведае яна лідэраў або шарагоўцаў арганізацыі, чаму ейныя тэлефоны зафіксаваныя як кантакты зь віцебскімі «маладафронтаўцамі».
Сьледчыя КДБ прыходзілі сёньня таксама ў віцебскую гімназію №1 да адзінаццаціклясьніка Ўладзіслава Чэрніка,у якога таксама пыталіся, якое дачыненьне той мае да «Маладога фронту».
На 14 гадзінаў на допыт у віцебскую абласную ўправу КДБ выклікалі студэнтку Юлію Матусевіч, а ў аршанскі гарадзкі аддзел КДБ на той самы час — моладзевага актывіста Ігара Казьмярчака.
Каментары