Лёлік Ушкін. Левым вокам33

Дзень прывінтыўнага зачыстчыка

Практыка прэвэнтыўнага затрымання апазіцыянераў патрабуе адпаведных рэформаў у календары святочных датаў – ці не прыйшоў час святкаваць дзень мужных працаўнікоў нябачнага фронту — прывінтыўных зачыстчыкаў?

Практыка прэвэнтыўнага затрымання апазіцыянераў патрабуе адпаведных рэформаў у календары святочных датаў – ці не прыйшоў час святкаваць дзень мужных працаўнікоў нябачнага фронту — прывінтыўных зачыстчыкаў?

Кім я хачу быць, калі вырасту.

Сачыненне вучня пятай класы Наўмава Сяржука.

На свеце ёсць шмат цікавых прафэсій. Раней пад уплывам целека я хацеў стаць шматдзетнай маці, потым агучваць пажарніка у мультыплікацыйным роліку аб правілах эксплуатацыі печак на вёсцы, або стаць ІП — каб потым абавязкова да першага студзеня 2008‑га году перарэгістравацца ў юрыдычную асобу.

Аднак цяпер я канчаткова ведаю — кім стану: я хачу стаць прывінтыўным зачытсчыкам. Гэта вельмі патрабаваная ў грамадстве і адказная праца. Я ведаю гэта таму, што мой дзядзя Сцяпан працуе старэйшым прывінтыўным зачыстчыкам у цэнтральным РАУС.

Быць прывінтыўным зачыстчыкам ня проста як часта пішуць пісьменнікі Саюзу пісьменнікаў Беларусі ў кнігах Чаргінца.

Каб «зачысціць» аднаго апазіцыянера патрэбна шмат і доўга працаваць. Апазіцыянеры зараз пайшлі вельмі асцярожныя. Таму, каб да іх наблізіцца, як кажа дзядзя, трэба прыкінуцца лахом

Мой дзядзя часамі можа стаяць перад люстэркай і касіць пад лаха. Аднак, гэта далёка не ўся праца прывінтыўнага зачыстчыка.

Пасля таго як апазіцыянер патрапіў у турму на Акрэсціна, трэба давесці яго віну на судзе.

Я неаднаразова быў сведкай таго як мой дзядзя часамі вывучаў тэкст напярэдадні судовага працэсу: «паважаны судзя, гэты чалавек шоў і лаяўся гэткімі бруднымі словамі як «пайшоў на ...» і г.д. Першую частку выступу дзядзе вельмі цяжка вывучыць.

Цяжкая праца часам дзелае дзядзю вельмі нярвовым. Калі зказаць яму: «Дзядзя, там цябе прыйшла павестка з гаагскага трыбуналу», яму становіцца дрэнна і ў яго губляецца апетыт.

Натуральна наша сямья і суседзі паважаем гераічную працу дзядзі Сцяпана. Мы заўседы святкуем Дзень прывітыўнага зачыстчыка. Зранку ў гэты дзень даруем дзядзе падарункі – спартовыя штаны і бел‑чырвона‑белая значкі, у якіх ён звычана ходзіць на працу.

Потым мы разам з ім ідзем у горад каб пакласці кветкі да магілы невядомага прывінтыўнага зачыстчыка.

На вуліцах у гэты дзень безліч вецеранаў, былых прывінтыўных зачыстчыкаў. Цікава разглядаць іх нагароды: ордэн за затрыманне Сіўчыка другой ступені, медаль «За арышт Вячоркі», зорка героя‑затрымальніка актывістаў Саюзу Палякаў»...

Вецераны ў коле дзяцей разпавядаюць пра свае подзвігі: « памятаю вяду я Сіўчыка, а ён зайшоў у краму. Ну, думаю, калі зараз не возьмем – сыйдзе. Што рабіць? Дачакаўся, калі ён пойдзе ў піўны адзел. Падыходжу і кажу: а вось спадар, ня трэба тут спраўляць сваю сваю вялікую фізіалагічную патрэбу. Пройдзем у пастарунак».

Мы слухаем старэйшых, затрымаўшы ад захаплення дыхалку.

А вечарам – уся сямья каля экрану: глядзім святочны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў эстрады.

Дарэчы, я ўжо пачаў рыхтавацца да будучай прафесіі: час ад часу стаю перад люстэркам і корчу лаха. Дзядзя, кажа, што з мяне атрымаецца нядрэнны прывітыўны зачыстчык.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць