Меркаванні

Пакаваць па поўнай!

Для вярхоў ужо рызыкоўна «кінуць» апазыцыянэрам галасоў у межах статыстычнай пагрэшнасьці. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Ссунуўшы кампанію на зіму, улада, аднак, не замарозіла, як меркавала, актыўнасьць тых, каго кліча «адмарозкамі».

Апазыцыйныя кандыдаты ўдала выкарысталі квоты на тэлевыступы ды паказалі здольнасьць да рэзкіх, нестандартных, асымэтрычных дзеяньняў. І гарадзенскі фізык, і марскі пяхотнік спарадзілі розгалас, на тле якога «народнае веча» выглядала бляклай ксэракопіяй зьездаў КПСС.

Калі што й прымагніціла публіку да экранаў, дык гэта імправізацыі галоўнай дзейнай асобы.

На думку менскага экспэрта Валер’я Карбалевіча, прэзыдэнт, завочна распачаўшы недыпляматычную палеміку з канкурэнтамі, парушыў сама мала два каноны выбарчых тэхналёгіяў. Па-першае, палітык паказвае слабасьць ды нягнуткасьць, калі пачынае наўпрост, са сьлязою ў голасе, апраўдвацца. Гэта сьведчыць, што ініцыятыва — на іншым баку. Па-другое, улазячы ў спрэчку зь меней рэйтынгавымі фігурамі, фаварыт міжволі дадае ім ачкоў.

Скептыкі заўважаюць: а хто іх будзе лічыць, гэтыя ачкі?

Па-першае, каму трэба, падлічаць.

Між іншым, «наверсе» таксама будуць ведаць рэальны расклад, і ён можа ўразіць.

Па-другое, і самі выбарцы зазвычай эмпірычна адчуваюць, наколькі хто моцны. Спачатку Мілінкевіч, а цяпер ужо й Казулін пэўна перасягнулі тую мяжу папулярнасьці, калі для ўлады становіцца рызыкоўна «маляваць» ім галасы ў межах статыстычнай пагрэшнасьці. Надта ж многія не павераць. Зь іншага боку, адносна вялікі адсотак — гэта сталы пропуск на легальнае палітычнае поле.

Кіроўныя вярхі апынаюцца між двух агнёў.

Натуральна, можна чакаць і зьдзеклівых лічбаў, і здушэньня вулічных пратэстаў. Аднак пераход на цалкам гвалтоўны сцэнар утрыманьня ўлады (сярод Паўлічэнкавых арлоў такое называецца «пакаваць па поўнай») гранічна абвострыць адносіны з Захадам. І тады можа высьветліцца, што дасюль у яго проста рукі не даходзілі да беларускага пытаньня.

Зь іншага боку, і пра пазыцыю Масквы ня варта меркаваць па выказваньнях паслужлівых візытэраў кшталту Грызлова. У расейскай эліце ёсьць дастаткова разумныя галовы, каб не складаць усе яйкі ў адзін кошык. Ёсьць вэрсія, што менавіта Масква (за якой стаяў дзядзька Сэм) праціснула рэгістрацыю Мілінкевіча.

Пэрспэктыва старшынёўства ў «вялікай восемцы» таксама змушае Крэмль трохі ўшчуваць хаўрусьніка, хаця б кулюарна, за зусім ужо брутальны антыдэмакратызм. Але болей расейцы будуць пераймацца зь іншае нагоды. Неўзабаве, імаверна, пачнецца чарговае высьвятленьне стасункаў вакол «Белтрансгазу», які для «Газпрому» ўжо колькі часу бы моркаўка перад пысай восьліка.

У выніку і на замежнай арэне беларускае кіраўніцтва рызыкуе трапіць між молатам ды кавадлам. Калі і Захад, і Расея наважацца, хай сабе з розных прычынаў, «пакаваць па поўнай», то мала не падасца.

Расейскі палітоляг Сяргей Караганаў прадракае, што 19-га Лукашэнка атрымае Піраву перамогу. У інтэрвію «БелГазете» Караганаў заўважыў, што «доўга такога кшталту лідэры ў сучаснай Эўропе не затрымліваюцца».

Караганаў часта кажа тое, чаго ня можа ўслых сказаць Пуцін.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →