Культура1111

Мінчукам прапанавалі прыдумаць назву для сквера паміж Малінаўкай і Паўднёвым Захадам

Гэты сквер — не толькі любімае месца адпачынку жыхароў Малінаўкі і Паўднёвага Захаду, але і галоўная адкрытая святочная пляцоўка Маскоўскага раёна.

Закладзены ён яшчэ ў першай палове 1990-х, аднак да гэтага часу быў безназоўным. Як піша «Мінскі кур’ер», хутка сітуацыя зменіцца. Адміністрацыя раёна прапанавала мінчанам узяць удзел у абмеркаванні назвы сквера.

— Назва мусіць мець гістарычныя карані, — лічыць намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Каліціна. — Нашыя краязнаўцы, заснавальнікі музея гісторыі раёна «Мой родны кут», прапанавалі некалькі варыянтаў.

Верхавіцкі парк. На месцы цяперашняга сквера ў пачатку мінулага стагоддзя месціўся хутар Вярховічы.

— У Нацыянальным атласе Беларусі ёсць карты горада і яго наваколляў з 1800 года да нашых дзён, — паказвае ксеракопіі кніжных старонак настаўнік працы школы № 181 Генадзь Кокар. — Вярховічы там значацца спачатку як ваколіца, затым як урочышча, а пазней як хутар. Магчыма, назва звязаная з тым, што тут было вярхоўе ракі Лошыца. На карце 1920 года Вярховічы яшчэ ёсць, а ў 1940-м хутара ўжо няма. Паселішча з такой назвай значыцца і ў «Алфавітным спісе населеных месцаў Мінскай губерні» 1909 года выдання.

Старакурганны (Курганны) парк. Непадалёк ад сквера захаваліся два старажытныя курганы.

Дворыцкі парк. Непадалёк ад сквера знаходзіцца вёска Дворышча, назва якой магла б такім чынам захавацца на карце горада. Так, вёска Малінаўка ў свой час перадала імя мікрараёну, растлумачыў аўтар ідэі — дырэктар школы № 26 Алег Жук.

Свае пажаданні з пазнакай «Ідэя для сквера» мінчане могуць даслаць у адміністрацыю Маскоўскага раёна па адрасе: 220036, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 10 ці пакінуць у «Гасцявой кнізе» на сайце mos.minsk.gov.by.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць