Эканоміка

Літоўская «Ахема груп», што належыць удаве Лубіса, падумвае пра Ашмянскі торфазавод

Адна з найбуйнейшых літоўскіх кампаній па-ранейшаму цікавіцца Беларуссю.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт канцэрна кампаній «Ахема Груп» Арунас Лаўрынайціс на VIII міжнародным эканамічным форуме ў Гродне. Паводле яго словаў, удзел у ААТ «Торфабрыкетны Завод Ашмянскі» эксперыментальны. Канцэрн цікавяць яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў. На сённяшні дзень паміж літоўскім і беларускім бакамі ідуць перамовы, афармляецца бізнэс-план аб стварэнні сумеснага прадпрыемства.

Дырэктар Ашмянскага торфабрыкетнага завода Аркадзь Кіркоўскі пацвердзіў гатоўнасць прадаць 50-працэнтны пакет акцый прадпрыемства.

«Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, удзел літоўскіх партнёраў прывядзе да павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і паставак на экспарт», - лічыць ён.

Торф прадпрыемства здабывае на радовішчы Мікулішкі ў Ашмянскім раёне. Торфабрыкет пастаўляюць на ўнутраны рынак і ў краіны Балтыі. Цікавяць рынкі для пашырэння экспартнай геаграфіі - Германія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія. Паводле ацэнак спецыялістаў, запасаў прыроднага паліва хопіць не менш чым 30 гадоў. Магчыма, пастаўкі ашмянскага торфу будуць ажыццяўляцца ў тым ліку для пакрыцця футбольных палёў і палёў для гольфа ў краінах Еўропы.

Канцэрн «Ахема груп» працуе з Гродне не толькі на перавалцы ўгнаенняў вытворчасці ААТ "Гродна Азот". Акрамя лагістыкі ў Клайпедскім порце ёсць супрацоўніцтва ў куплі і продажы асобных тавараў. Кампанія плануе выйсці на аб'ём тавараабароту з кампаніямі Беларусі ў 100 мільёнаў еўра. Асноўнымі партнёрамі канцэрна летась сталі таксама ААТ «Беларуськалій» і РУП «Беларускі металургічны завод». Канцэрну належыць больш за 30 прадпрыемстваў рознага профілю ў Літве і за мяжой, у тым ліку KLASCO.

KLASCO належыць адзін з двух тэрміналаў у Клайпедзе, праз якія ажыццяўляецца перавалка беларускіх угнаенняў. Таксама «Ахема груп» з'яўляецца другім па велічыні пасля дзяржавы саўладальнікам кампаніі Klaipedos nafta. У дзяржавы - 70,63% акцый нафтатэрмінала, у Achemos grupe - 9,58%. «Ахема груп» - трэцяя па абароце ў Літве. У 2011 годзе атрыманы даход парадку 1 мільярда еўра.

Найбуйнейшым акцыянерам «Ахема груп» з'яўляецца Лідзія Лубень - спадчынніца добра вядомага ў Беларусі кіраўніка Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў Браніславаса Лубіса, заўчасна памерлага ў канцы мінулага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

У Гомелі заўважылі «кропельніцы» на дрэвах у парку. Навошта яны патрэбныя?1

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві26

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава1

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць