Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла выйграць турнір у Штутгарце з прызавым фондам тыс 740. даляраў ЗША.
29 красавіка ў фінале спаборніцтваў першая ракетка свету за 84 хвіліны саступіла расіянцы Марыі Шарапавай (2) з лікам 1:6, 4:6.
У 2012 годзе Азаранка атрымала 29 перамог пры двух паразах, стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары