Здарэнні55

Па справе выбуху ў Кобрыне заведзена крымінальная справа «Тэрарызм»

Па факце выбуху 25 красавіка гранаты ў Кобрыне, у выніку якога загінулі два мясцовыя жыхары, бацька і сын, следчым аддзелам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці 30 красавіка была распачата справа на падставе артыкула 289 Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Пра гэта паведамілі ва УКДБ.

Нагадаем, выбух здарыўся на пустэчы ў раёне вуліцы Дружба прыблізна ў 20.30. Аб надзвычайным здарэнні ў Кобрынскі РАУС паведаміў участковы інспектар міліцыі. У выніку выбуху гранаты загінулі два чалавекі — бацька 1957 года нараджэння і сын 1979 года нараджэння. На месца здарэння выязджала аператыўна-следчая група з ліку супрацоўнікаў УКДБ па Брэсцкай вобласці, упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, УУС Брэсцкага аблвыканкама, абласнога ўпраўлення МНС, а таксама спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы ўнутраных войскаў.

Практычна адразу стала вядома, што бацька прыцягваўся да адказнасці паводле артыкула 186 КК (пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці), сын працяглы час знаходзіўся ў Паўночнакаўказскім рэгіёне Расіі і нядаўна вярнуўся ў Кобрын.

Правяраліся розныя версіі, у тым ліку аб тым, што сям'я магла мець дачыненне да арганізацыі нелегальнага збыту сродкаў паражэння, магчыма ў інтарэсах канкрэтных замоўцаў з ліку нелегальных мігрантаў.

Як паведамілі ва УКДБ па Брэсцкай вобласці 2 мая, падчас правядзення праверкі па факце выбуху з'явілася дадатковая інфармацыя, якая паслужыла падставай для распачынання крымінальнай справы паводле артыкула «Тэрарызм».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць