Культура66

Планавалі сярэднявечны фэст, а правядуць дажынкі

У Навагрудку ідзе рамонт. Некаторыя працы выклікаюць пытанні ў мясцовых жыхароў.

У чэрвені 2012 года ў Навагрудку планавалі правесці чарговы фэст сярэднявечнай культуры. У распаўсюджанай напрыканцы мінулага года папярэдняй праграмы фестывалю былі традыцыйныя мерапрыемствы — канцэрты сярэднявечнай музыкі, горад майстроў, бугурты і абавязковая інсцэніроўка штурму замка.

Аднак, VI міжнародны фестываль «Наваградак-2012» сёлета не адбудзецца. Як паведамілі «НН» у аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама, прычына адмены ў тым, што ў гэтым годзе ў Навагрудку будуць святкаваць абласныя «Дажынкі».
Магчыма, патлумачылі ў райвыканкаме, фестывалі спалучаць.

На дадзены момант Навагрудак рыхтуюць да абласных «Дажынак». Некаторыя працы выклікаюць пытанні ў жыхароў горада. Адзін з іх напісаў у рэдакцыю пра рэстаўрацыю гарадскога Дома культуры. Ён звяртае ўвагу на тое, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ ст.

Чытач прыкладае фотаздымак будынка: вокны часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі, на другім паверсе над уваходам з’явіўся новы праём.

У аддзеле культуры райвыканкама супакоілі, што закладзеныя вокны — часовая мера. «Працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэтая мера — часовая».

Будынак, у якім месціцца Дом культуры, быў пабудаваны ў 1893 годзе, пазней неаднаразова дабудоўваўся і рамантаваўся.

Апошнія сем год зачынены на рамонт. У 2009 годзе «Гродзенская праўда» пісала пра яго:

«Напэўна, прасцей было б усё зламаць і пабудаваць новы сучасны Дом культуры. Але сцены старога будынка ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і яно залічана да гісторыка-культурным помнікам».

***

Падобная сітуацыя з адменай сярэднявечнага фестывалю ў Навагрудку ўжо здаралася ў 2008 годзе. Тады фэст перанеслі ў сувязі з тым, што горад адзначаў 965 ці годдзе.

Фэсты «Наваградскі замак» пачалі праводзіць з 2000 года, апошні прайшоў у 2010 годзе. Ён быў прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне71

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць