Грамадства33

У Вільні прайшла акцыя за адмену візавага рэжыму

Вечарам 12 мая ў Вільні на плошчы перад чыгуначным вакзалам прайшла акцыя, якую правялі актывісты недзяржаўных арганізацый BelarusWatch і StudAlliance у межах грамадзянскай кампаніі «Без візы!», накіраванай на адмену візавага рэжыму з Беларуссю.

Акцыя была прымеркаваная да адкрыцця інсталяцыі «Стагоддзямі разам, а цяпер…», якая сімвалізуе бар’еры паміж Беларуссю і Літвой.

Як паведаміў адзін з арганізатараў Алесь Герасіменка, валанцёры кампаніі «Без візы!» правялі гульню, удзельнікі якой праходзілі своеасаблівы «пагранічны пункт на беларуска-літоўскай мяжы», спецыяльна збудаваны на плошчы перад вільнюскім вакзалам.

Ім прапаноўвалася прайсці ўсе працэдуры, з якімі сутыкаюцца беларусы і літоўцы, якія жадаюць трапіць на тэрыторыю суседняй дзяржавы.

«Мы прапаноўвалі прахожым, сярод якіх былі беларусы, літоўцы, рускія і нават адзін амерыканец, перасячы мяжу, прайшоўшы перад гэтым усе кругі гэтай працэдуры: атрыманне страхоўкі, візы, пераадоленне мытні і гэтак далей», — расказаў Герасіменка.

Паводле яго слоў, за гадзіну правядзення акцыі ў ёй узялі ўдзел больш за 50 чалавек, якім пасля «перасячэння мяжы» было прапанавана выказацца наконт гэтага. У асноўным, паведаміў актывіст, людзі падтрымлівалі ідэю адмены віз і, адпаведна, звязаных з іх атрыманнем праблем.

Падчас акцыі таксама быў арганізаваны збор подпісаў пад «Антывізавым маніфестам». Таксама ўдзельнікі акцыі змаглі падпісаць паштоўкі, на якіх выказвалі сваё стаўленне да візавых бар’ераў. Пазней гэтыя паштоўкі будуць накіраваныя ў дзяржаўныя органы Літвы і Беларусі.

Нагадаем, удзельнікі кампаніі «Без візы!» настойваюць, што, нягледзячы на палітычныя супярэчнасці, улады Беларусі і Еўрасаюза павінны дамаўляцца або прымаць меры ў аднабаковым парадку для аблягчэння кантактаў паміж людзьмі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак27

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць