У пункце пропуску «Варшаўскі мост» затрымалі аўтобус, якім кіраваў грамадзянін Польшчы. Пры надглядзе ў багажным, маторным адсеках і салоне выявілі схованкі — з дзвюма самаробнымі ёмістасцямі і пяцю каністрамі. У іх знаходзілася 720 літраў дызпаліва і 120 літраў бензіну.
Паліва ацэнена ў 400 млн рублёў і канфіскавана. Мытняй праводзіцца праверка.
Каментары