Культура

Андрусь Храпавіцкі. Расьцьвітае перамогі бэз

ПАШТОЎКА З АМЭРЫКІ

Duke Tower працінае неба

сонны Дарам складаецца ўдвая

запіхваецца ў капэрту

і некалі паштарка прынясе табе

адцінак гэтай Бадрыяравай пустэльні

бясконцай усьмешкі

на вялікім твары

што напяты на культурную традыцыю

магчыма дабрабыт

альбо добаразычлівасьць

як хочацца табе мне пажадаць

вясновай шчырай усьмешкі

і ўпэўненасьці

што сьвет ня зьнік

нават калі ты на Акрэсьціна

праз краты ці ня чуеш

расьцьвітае перамогі бэз

ПАКОІ

Вітальня

у вітальнях вітаюцца

толькі ты праходзіш яе панурыўшы зрок долу

ў свой офіс дастаеш зь бюро пісталет

і глядзіш што ён зараджаны

ты ня хочаш пасьля рабочага дня

пакідаць свой насядзелы да гемарою

фатэль

бо прыйдзецца зноў вяртацца ў вітальню

дзе прынята вітацца

Прыбіральня

мы з вамі атручаныя розным

я капіталізмам і рокам

вы лукашызмам і таматным сокам

які вам прадалі ў краме

сказалі што сьвежы

ваш страўнік гэта адчуў

Гасьцёўня

мы ў гэтым сьвеце на імгненьне

жыг — і няма

і як ты пражывеш гэты час залежыць

толькі ад цябе і ад абставінаў

найгоршае ў сьвеце адзінота

сябры сябрамі застаюцца

нават калі сьвет

навокал падае ў прорву

калі вочы АМОНаўца

безэмацыйна глядзяць

бы дулы аўтаматаў

ты адчуваеш рукі сяброў

у сваіх рукох

Заля

16-га сьвечка ў тваім акне

мне нагадала што ты блізка так

усяго праз вуліцу

і мы з табой ужо ня бачыліся

ад пачатку сьнежня

як шпарка бяжыць час

нібы машыны па гасьцінцу

але праз шкло я бачу

што мы разам

і гэта акрыляе

Маравія ўва Ўінстан-Салеме

яны размаўляюць на дзіўнай мове

гатуюць шыкоўнае печыва са смакам імберцу

апранаюць старажытныя строі

іх сьвет — лялечны тэатар для турыстаў

дзявочы рэлігійны каледж

царква тавэрна дзе ночыў джордж вашынгтон

Біблія на старанямецкай мове

разьбярня кузьня цясьлярня

ўсяго за дваццатку

лялькі цацкі печыва ПЕЧЫВА

аўтэнтыка ўсё сапраўднае

нават прыбіральня a-la в.Інчукі

вось толькі ў хляве схаваны

за дрывалкай

аўтамат з Coca-Cola

а ля старажытных хатак

прыпаркаваныя машыны

з паўночна-каралінскімі нумарамі

Ўінстан-Салем (ЗША)

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў7

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць