Усяго патроху11

У Мінску пройдуць «забегі паўзункоў»

1 чэрвеня. Дзіцячы забаўляльны цэнтр «Косма» гандлёвага цэнтра «Град» (Ціміразева, 123/2). Ад 11.00 да 15.00.

Традыцыйныя забегі «паўзункоў» і «бегункоў» пройдуць у Мінску ў Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня.

Спаборніцтвы для самых маленькіх адбудуцца падчас штогадовай акцыі «Дзеці — гэта мы», арганізатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Разуменне».

Разам з дзецьмі актыўны ўдзел у свяце змогуць узяць таксама іх бацькі,
без дапамогі якіх юным «чэмпіёнам» прыйдзецца нялёгка. У прыватнасці, пакуль малыя, якім споўнілася 9–11 месяцаў, будуць паўзці дыстанцыю ў «Забегу паўзункоў», татам і мамам прыйдзецца праявіць усе свае ўменні, каб дапамагчы дзіцяці не павярнуць, не страціць цікавасць і «дайсці» да запаветнай мэты.
Старэйшых удзельнікаў спаборніцтваў чакаюць яркія машынкі і самы сапраўдны заезд «аўтамабілістаў».

Акрамя спаборніцтваў дзятву ў гэты дзень чакае мноства забавак — яны змогуць маляваць на сценах гульнявых домікаў з кардона ад Містэра гусака, прайсці ўвесь лабірынт «Адкрыты космас».

Таксама ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

арганізатары свята не забываюць пра тых, каму патрэбна дапамога. Яны прапануюць сабраць цацкі і гульні, кнігі, адзенне для дзяцей-выхаванцаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў
Цэнтральнага, Маскоўскага, а таксама Фрунзенскага раёнаў.

«Забег паўзункоў» і «Забег бегункоў» пройдуць ад 11.00 да 15.00 у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Косма» гандлёвага цэнтра «Град» (Ціміразева, 123/2).
Аб сваім жаданні ўзяць удзел у забегу варта паведаміць загадзя. Апошні дзень рэгістрацыі — 28 мая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну38

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць