Эканоміка

Банкі будуць прадаваць кватэры даўжнікоў

31 мая палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытанні новы Жыльлёвы кодэкс.

Гэты дакумэнт упершыню дазваляе высяляць людзей з кватэраў без прадстаўленьня ім іншага жыльля. Ён таксама значна пашырае правы банкаў у дачыненьнях з атрымальнікамі крэдытаў на жыльлё.

Амаль 87% працэнтаў усяго жыльля ў Беларусі знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці. Таму і новы Жыльлёвы кодэкс тычыцца амаль кожнага жыхара краіны. У тым ліку і яго 13-ты разьдзел «Высяленьне грамадзянаў з жылых памяшканьняў». Згодна зь ім праз суд цяпер можна будзе высяляць людзей без прадстаўленьня іншага жыльля.

Старшыня камісіі па жыльлёвай палітыцы Галіна Палянская лічыць, што новая норма адлюстроўвае рэаліі жыцьця:

«Уладальнікі жыльля маглі прапісаць да сябе нейкага чалавека, зрабіць яго чальцом сям’і. Але потым, калі іх дачыненьні скончыліся, выселіць такога чалавека без прадстаўленьня жыльля яны ўжо не маглі.
А ў новай рэдакцыі Жыльлёвага кодэксу такія магчымасьці ўжо прапісаныя. Але пры ўмове, што гэта не агаворваецца шлюбным альбо пісьмовым пагадненьнем. Гэта такі вельмі важны фактар, які будзе выхоўваць нашых людзей, што пра будучыя маёмасныя дачыненьні трэба клапаціцца і прапісваць іх па магчымасьці пісьмова».

Банкі, якія выдалі камусьці іпатэчны крэдыт, цяпер атрымліваюць юрыдычнае права забраць кватэру ў даўжніка і прадаць яе. Пры гэтым банк вяртае былому ўладальніку толькі велічыню крэдыту. А даць яму іншае жыльлё не абавязаны. Дарэчы, віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін на просьбу «Свабоды» пракамэнтаваць падобную сытуацыю адказаў, што гэта міжнародная практыка.

«Так, мы ідзем тым жа шляхам, што і цывілізаваныя краіны», — адзначае эканаміст Міхась Залескі: «Але ідзем неяк дзіўна. Для таго каб дзейнічала іпатэка ў поўным аб’ёме, павінна быць правільна вызначаная цана зямлі. Уся іпатэка грунтуецца на зямельных дачыненьнях. У нас жа гэтага няма.

У нас няма прыватнай уласнасьці на зямлю, няма рэальнай рынкавай цаны зямлі. Значыць, няма і рэальнай цаны тых аб’ектаў, у тым ліку кватэр, якія на гэтай зямлі збудаваныя. У мяне, напрыклад, ёсьць кватэра. За які кошт яе будзе прадаваць банк? Якімі цэнамі будзе кіравацца?
Д’ябал у дэталях, Мы ў Беларусі любім усё пачынаць зьверху. У нас такая мода — мысьліць глябальна. А давайце спачатку паглядзім лякальна».

«Новыя нормы Жыльлёвага кодэксу ня вельмі вяжуцца з сацыяльна арыентаванай палітыкай беларускай дзяржавы, пра якую ўвесь час гаворыць Аляксандар Лукашэнка», — адзначае эканаміст Леў Марголін: «Яны больш вяжуцца з рынкавай эканомікай, у яе такім чыстым выглядзе. Там, калі ты даў некаму грошы, а ён табе іх не вяртае, то ты маеш права любым спосабам іх вярнуць. Можа, гэта было б і нядрэнна, бо абставіны вымушаюць нас пераходзіць да рынкавых адносін. Але дрэнна тое, што нормы, якія хутка будуць мець дачыненьне да вялікай колькасьці грамадзян, разглядаюцца досыць кулюарна. Я перакананы, што празь некалькі месяцаў узьнікне зноў патрэба іх мяняць і ўдакладняць».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін10

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада15

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме1

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць