Грамадства

Расейская нафта ў беларускіх рэках

На рацэ У́ле гінуць бабры. Па Дзьвіне нафта цячэ ў Латвію і далей у мора.

Працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтаправодзе «Унеча‑Венстпілс», якая адбылася ўвечары 23 сакавіка.

У нядзелю стала вядомая афіцыйная лічба, якая адлюстроўвае колькасць дызельнага паліва, што вылілася з дзіркі ў трубаправодзе.

Паводле словаў генеральнага дырэктара унітарнага прадпрыемства «ЗахадТрансНафтапрадукт» Мікалая Альхімовіча, з трубы вылілася крыху менш за 100 кубаметраў дызпаліва.

На рацэ Ула, прытоку Заходняй Дзвіны, усталявана сем так званых бонавых загародаў: пры дапамозе іх збіраюць паліва, якое плыве па вадзе. Ужо сабрана больш як 400 літраў паліўна‑вадзяной сумесі. Па берагах Улы рассыпаюць абсарбенты.

Бонавыя загароды ўсталяваныя і ў раёне Верхнядзвінску на Заходняй Дзвіне. На ліквідацыі наступстваў аварыі занятыя каля двухсот чалавек, больш як 50 адзінак спецыяльнай тэхнікі ды 10 плаўсродкаў. Людзі працуюць без перапынку, у некалькі зменаў.

Аварыйны участак трубаправоду ўжо адрамантавалі. Паводле папярэдніх высноваў, аварыя адбылася з‑за расслаення металічнай трубы.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што выбуху, калі адбылася аварыя, яны не чулі, а пра тое, што нешта здарылася, здагадаліся са з’яўленнем выратавальнікаў. Потым да вяскоўцаў даляцела хваля бензінавага паху.

Устойлівы пах у бязветранае надвор’е адчуваецца ў паветры навакольных вёсак досыць моцна. Плямы дызпаліва можна заўважыць на паверхні ракі цягам 10‑15 кіламетраў.

На другі дзень пасля аварыі з берагоў Улы збеглі бабры. Аднак уратавацца здолелі не ўсе. Мясцовы жыхар Аляксандар Памялёнак распавёў, што знайшоў на беразе невялічкага мёртвага бабра. Паводле яго словаў, футра жывёлы было ўсё ў мазуце.

Ядвіга Сташэўская, Эўрарадыё

У сувязі з уцечкай нафтапрадуктаў, частка якіх рухаецца па Дзьвіне ў Латвію, у Латвійскую рэспубліку выправіліся віцэ-прэм’ер Віктар Бура і намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Барыс Барэнгольд, паведамляе regnum.ru.

У нядзелю сваю дапамогу ў ліквідацыі забруджваньня Латвіі прапанавалі Фінляндыя і Швэцыя, дадае delfi.lv.

Фота Эўрарадыё

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць