Спорт118118

Расійскія фанаты прайшлі маршам па Варшаве — фота, відэа

Польскія кіболы нападалі на іх: ёсць параненыя.

Каля 5000 расейскіх фанатаў, займаючы прастору ад Нацыянальнага музея да ронда дэ Голя, разрозненымі групамі кіраваліся да стадыёна. Атмасфера была пазітыўнай, адзначаюць польскія рэпарцёры.

Сярод расейцаў былі агрэсіўна настроеныя асобы, але большасць проста ціха ішла на матч.

Марш расіянаў спрабавала спыніць група польскіх фанатаў — каля сотні чалавек.
Яны скандавалі «Рускія к…вы», «Рускія — дахаты», «Раз сярпом, раз молатам чырвоную галоту». Агрэсіўных фанатаў акружыла паліцыя. Паліцыя таксама заблакавала клуб Wieżyca, вакол якога сабраліся польскія заўзятары.

Аднак за натоўпам расейцаў збіралася ўсё больш і больш польскіх фанатаў, якіх стрымліваў кардон паліцыі. Дайшло да пары сур’ёзных сутычак між палякамі і расейцамі, якія адсталі ад сваіх. Калі расійскія фанаты сыходзілі з моста Панятоўскага, палякі іх атакавалі.

Хуліганы былі апранутыя ў чорнае, было іх некалькі дзясяткаў. У справу пайшлі вырваныя з парэнчаў пруты, петарды і каменне.

Таксама польскія фанаты-кіболы атакавалі некалькіх расейцаў, якія неслі вялікія сцягі каля ронда Вашынгтона: пайшлі на іх з каменнямі, пачалі біць нагамі, валіць на зямлю. Сітуацыя была вельмі трывожная.

Паліцыя ўжыла вадамёты і газ, з’явіўся дым. Рэпарцёры таксама паведамлялі, што чулі стрэлы.

Наступная група каля сотні замаскаваных кіболаў кінулася на паліцыянтаў з… дарожнымі знакамі. Раўлі, сярод іншага, «Руска к…рва» (на сваю паліцыю!). У адказ ударылі вадамёты. Група расцярушылася ў ваколіцах Нацыянальнага стадыёна.

Расейцы не марудзілі з адплатай. Рэпарцёры бачылі, як

група расейскіх фанатаў у капюшонах выскачыла наўперад паліцыі і расправілася з палякамі, якія выкрыквалі абразы.
«Атрымаў бутэлькай піва, на шчасце ў локаць», «Бачыў фаната, які даўся галавой аб асфальт. Ён быў непрытомны», — пісаў у Твітары спартовы аглядальнік GW.«Групы фанатаў рухаюцца да стадыёна. Сярод іх ёсць расейцы. Адзін з іх паваліўся, але не таму, што быў паранены: ён п’яны», — піша з месца падзей карэспандэнт Gazety Wyborczej.

Нават калі расейцы ўжо дайшлі да стадыёну, над Алеямі Еразалімскімі стаяў дым.

Паліцыя, ужываючы вадамёты і шумавыя гранаты, разганяла польскіх фанатаў, якія спрабавалі «шчаміць» расейцаў, што кіраваліся на матч.

Паліцыя затрымала больш за 100 хуліганаў. На відэа заўважна, што паліцыянты бачылі сваю галоўную задачу ў тым, каб «блакаваць і рассякаць» групы агрэсіўных фанатаў, не дазваляючы ім сутыкацца.

Польскія фанаты масава нападалі на расійскіх гасцей і ўласных паліцыянтаў, біліся між сабой. Расейцы шпурляліся фаерамі.
Мясцовыя жыхары пахаваліся. «Сорам, проста сорам! Паліцыі трэба біць гэтае быдла!» — вось тыповы водгук у польскім інтэрнэце на падзеі ў Варшаве.

Бясчынствы польскіх фанатаў даўно сталі грамадскай праблемай у Польшчы. Ёй займаўся нават прэм’ер Туск. Паводзіны расійскіх турыстаў за мяжой таксама часта выходзяць за рамкі канвенцый.

Гульня Расія — Польшча пачалася, а 21:45.

Польскія фанаты правакуюць расейскіх. Асцярожна, нецэнзурная лексіка:

Расейцы шпурляюць фаеры ў палякаў:

«Адвалі, кацап»:

Фанаты атакавалі нават машыны хуткай дапамогі:

Каментары118

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць