Грамадства55

Лёгкі скандал у палаце прадстаўнікоў

Сёння палата прадстаўнікоў разгледзіць законапраект «Аб следчым камітэце». Адзін з дэпутатаў стаў на абарону рэгламенту. А потым адпусціла.

Супраць выступіў дэпутат Уладзімір Кужанаў. Ён сказаў: «Гэта вельмі важны закон, і я ведаю, што ёсць прапанова прэзідэнта краіны прыняць яго на гэтай сесіі. Але калі мы так сёння зробім, дык мы парушым рэгламент. Справа ў тым, што мы атрымалі законапраект толькі 12 чэрвеня, а 14 чэрвеня ўжо яго абмяркоўваем».

Намесьнік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, які вядзе сёння пасяджэнне, адзначыў, што дэ-юрэ спадар Кужанаў мае рацыю, «але дэ-факта мы атрымалі праект закона 8 чэрвеня ў 9.49, і ў той жа дзень у 14.32 гэты законапраект быў на сайце палаты прадстаўнікоў. Тры дні дэпутаты маглі працаваць і ўносіць свае прапановы, што некаторыя з іх і зрабілі», — адзначыў Гумінскі.

«Рэгламэнт — не канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Жыццё ставіць нас у пэўныя сітуацыі, і мы можам з іх выйсці», — сказаў у заключэнні Віктар Гумінскі.

Дэпутат Кужанаў не настойваў на галасаванні па яго прапанове, таму законапраект «Аб сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь» застаўся ў парадку сённяшняга пасяджэння і будзе разгледжаны.

Каментары5

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй2

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мытны камітэт расказаў пра крымінальныя справы праз спробы ўехаць у пункты пропуску па-за чаргой

Па загадзе махляроў 15-гадовы гімназіст ускрыў бацькоўскі сейф і аддаў кур'еру $53 тысячы2

Тром футбалістам зборнай Беларусі не далі брытанскія візы

Трамп мае намер намінаваць Марка Рубіа на пасаду дзяржсакратара

Так выглядае Максім з Крывога Рога, у якога пасля ўдару расійскай ракеты загінулі жонка і трое малых дзяцей5

Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?9

Чарга з легкавікоў вярнулася на польскай мяжы

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй2

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →