Грамадства22

МУС не раскрывае статус Бакіева

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў працягваюць захоўваць у тайне статус былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі.

На прэс-канферэнцыі 19 чэрвеня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што заканадаўства Беларусі пра бежанцаў, пра грамадзянства, пра інфарматызацыю і абарону інфармацыі «не прадугледжвае, на жаль, публічнага выдавання статусу той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы без асабістай заявы гэтай асобы».

«Таму я не ўпаўнаважаны даваць нейкія каментарыі адносна статусу Бакіева на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.

***

Нагадаем, 8 лютага гэтага года з’явілася інфармацыя, што яшчэ ў жніўні 2010 года Бакіеў атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Мінску. Раней паведамлялася, што ён жыве ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бярэзінскім запаведніку.

    Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. У маі кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, паводле якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам пра выдачу Бакіева і двойчы атрымала адмову. 17 кастрычніка 2011 года старшыня Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытанні дэпутатаў парламента, паведаміў, што Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прыстанак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць