Грамадства44

Малы сын Андрэя Пачобута шукае тату ў кватэры

Затрыманага журналіста перавялі з ІЧУ ў гродзенскую турму.

Андрэя Пачобута ўчора ўвечары з ізалятара часовага ўтрымання перавялі ў гродзенскую турму. Яго жонка Аксана сёння занесла яму перадачу, але з Андрэем не пабачылася. У панядзелак зь ім павінен сустрэцца адвакат.

Аксана Пачобут панесла перадачу мужу ў турму, а 8-й гадзіне. Распавядае, што сёння ёй пашэнціла, было няшмат людзей, як зазвычай бывае ў выходныя. На месяц па-ранейшаму можна зрабіць перадачу на 30 кілаграмаў, але некаторыя правілы змяніліся.

«Я яшчэ пакуль у сябе не прыйшла і не вельмі сцяміла, што яму трэба. Тым больш з Андрэем не размаўляла, бо можа ў яго ёсць якія-небудзь пажаданні. Пабачыла, што хатняга харчавання нельга перадаваць, то занесла ваду, напоі, садавіну…».

Напісала чарговы ліст. Кажа, што ўвесь дзень на нагах.

Малодшы сын, якому два гады і чатыры месяцы, шукае бацьку па кватэры, прыносіць ёй тэлефон, каб яна тату тэлефанавала. Старэйшая дачка, якой 12 гадоў, трымае ўсё ў сабе і сварыцца на маці, калі тая пачынае плакаць.

Пасьля ператрусу ў хаце застаўся адзін стары ноўтбук без клавіятуры, Аксана кажа, што хоць з цяжкасьцю, але сама чытае навіны, якія датычаць справы яе мужа.

«Мне, канешне, вельмі цяжка цяпер, але пакуль я бачу, што людзі салідарныя і падтрымліваюць яго. Але ўсё ж я сябе настройваю на тое, што гэтым разам яго пасадзяць на гадоў пяць, як не болей, і трэба мне неяк вучыцца з гэтым жыць. Бо інакш пазней гэта пяройдзе ў маю бытавую праблему, як ён паедзе ў калонію… Ну вось, неяк так…».

У непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў, дзе Андрэй узначальвае галоўную Раду арганізацыі, усе абмяркоўваюць арышт. Мечыслаў Яськевіч, сваяк і сябра Пачобута, сёння сказаў, што ў панядзелак збярэцца Рада і адрэагуе на арышт.

Ён кажа, што апошнім часам Пачобут часта казаў, што яго могуць ізноў арыштаваць, асабліва пасля таго, калі ўлады жорстка разагналі пікет супраць русіфікацыі польскае школы:

«Улады хочуць, каб тут ніякага духу не было, бо яшчэ сёння гэты дух непакорных палякаў ёсць. Ну і, вядома, што яны будуць шукаць прычынаў. А Андрэй сам сказаў, што ўжо шукаюць, бо лазяць па ягоных тэкстах».

Сябры Саюза палякаў хоць і спадзяюцца, што справа Пачобута павінна скончыцца для яго бяз цяжкіх наступстваў, але ўсё больш насцярожвае тое, што афіцыйная прэса нездарма пачала пра гэта паведамляць. Кажа журналістка Гражына Шалкевіч: «Мы ўсе разумеем, што сітуацыя цяпер нашмат складанейшая, чым была летась. Адзін з крымінальных артыкулаў датычыць паклёпу на прэзідэнта, а другі — дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Мы вось тут гэта абмяркоўвалі і прыходзім да высновы, што па першым яго яшчэ можа абараніць адвакат, то па другім абвінавачванні рэальна могуць асудзіць».

Каментары4

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць