Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Венесалана дэ Телевісьён», дадзеным напярэдадні афіцыйнага візіту ў Венесуэлу (зараз ён гасцюе на Кубе).
«Чавэс вельмі прыязны. Але самае галоўнае — гэты мужны чалавек, які гатовы падставіць табе плячо ў самую цяжкую хвіліну. Пагадзіцеся, не кожны так можа. І гэта вельмі каштоўна», — мяркуеЛукашэнка.
«Венесуэла падставіла плячо ў самы цяжкі перыяд незалежнасці нашай дзяржавы, — сказаў ён. — Мы гэта будзем памятаць заўсёды».
«Не мне вам распавядаць пра Чавэса, — адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да журналіста. — Гэта чалавек вялікай душы, вялікага сэрца і велізарных задум. Ён шчыра верыць у тыя рэчы, якія ён, можа, часам толькі сам ўсведамляе і разумее».
«Тое, што робіць Чавэс, гэта палітыка будучыні. Ён малайчына.Ён паказаў як мінімум ўсяму амерыканскаму народу, які жыве на двух кантынентах, што можна жыць, і думаць, і гаварыць
Каментары